Здарэнні

У Навагрудскім раёне легкавік урэзаўся ў дом, ёсць ахвяры

У вёсцы Старыя Нягневічы Навагрудскага раёна ў ДТЗ загінулі двое мужчын 45 і 37 гадоў, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Трагедыя адбылася каля 15:10. 41-гадовая кіроўца Ford пасля абгону не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы кювет, дзе ўляцела спачатку ў слуп, а затым у жылы дом.

Два пасажыры — 45-і 37-гадовыя мужчыны — загінулі. Кіроўца, а таксама 46-гадовая і 12-гадовая пасажыркі дастаўленыя ў бальніцу.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 аб парушэнні правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць