У Свярдлоўскай вобласці адкрыюць цэнтр з інфраструктурай для турыстаў на перавале Дзятлава, дзе ў 1959 годзе загадкава загінулі дзевяць турыстаў. Пра гэта піша ura.ru, спасылаючыся на заяву намесніка дырэктара Дэпартамента развіцця турызму Свярдлоўскай вобласці Юрыя Патаніна.

Паводле Патаніна, на стварэнне «турыстычнай Меккі» спатрэбіцца ад аднаго да трох гадоў.
— Там ужо ёсць турыстычны паток, не хапае пару рэчаў, якія дазволілі б гэты паток структураваць. Таксама трэба зрабіць турызм больш камфортным і бяспечным, — сказаў Патанін.
На месцы размяшчэння турыстычнага цэнтра плануюць вырашыць праблемы з сувяззю і забяспечыць электрычнасцю пасёлак Віжай, які знаходзіцца ля перавалу Дзятлава.
Здарэнне на перавале адбылося ў 1959 годзе, тады загінула група лыжнікаў турыстычнага клуба Уральскага політэхнічнага інстытута. На целах турыстаў знайшлі сурʼёзныя траўмы, некаторыя з загінулых былі распранутымі, а ў адной з удзельніц паходу не было вачэй. Прычына трагедыі стала найвялікшай загадкай у Савецкім Саюзе.
Каментары