Спорт1010

Для Антона Смольскага прынцыпова выступаць пад чырвона-зялёным сцягам, але прынцыпы не цвёрдыя

Прызёр Алімпійскіх гульняў у біятлоне Антон Смольскі заявіў, што яму прынцыпова выступаць на спаборніцтвах пад чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам, але калі іншага варыянту не будзе, то абыдзецца і без яго, паведамляе «Матч ТВ».

Антон Смольскі

У Смольскага запыталіся пра гэта ў сувязі з тым, што ўчора Лукашэнка падтрымаў магчымасць для беларускіх спартсменаў выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

«Для мяне прынцыпова выступаць з гімнам і сцягам, але калі выбару не будзе, то ўсё роўна будзем абараняць гонар краіны», — сказаў Смольскі.

На гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў новыя рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў. Беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне, могуць спаборнічаць у нейтральным статусе, але толькі ў індывідуальных відах спорту. Акрамя таго, яны не павінны быць звязаныя з сілавымі структурамі. 

Праўда, гэтае рашэнне яшчэ можа быць перагледжанае, бо адносна яго ёсць моцная апазіцыя.

Каментары10

  • не такі як ёсць
    01.04.2023
    А мо яму пайсці ўслед за рускім ваенным караблем?
  • ма зайка
    01.04.2023
    мазайка
  • Ганьба
    01.04.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць