Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйкам Саліванам. Яна ўзняла пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі, пра што нядаўна абвясціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Ціханоўская назвала гэтае рашэнне непрымальным. Яна таксама выступіла за прыняцце прэвентыўных мер, якія маглі б прадухіліць з'яўленне ядзернай зброі ў Беларусі. Яна падкрэсліла, што размяшчэнне ТЯЗ парушае Канстытуцыю Беларусі, яе бяз'ядзерны статус.
Яшчэ адным мерапрыемствам праграмы візіту Ціханоўскай у ЗША стаў удзел у дыскусіі пра палітвязняў у літоўскай дыпмісіі ЗША. Разам з Ціханоўскай у дыскусіі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас і намеснік дзяржсакратара ЗША Узра Зея.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары