«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці
Дарадца ОП Міхаіл Падаляк у твітары адрэагаваў на абвінавачванні ФСБ у тым, што ўкраінскія ДРГ уварваліся на тэрыторыю Бранскай вобласці.
«Гісторыя з украінскай дыверсійнай групай у РФ — класічная заведамая правакацыя. РФ хоча напалохаць свой народ, каб апраўдаць напад на іншую краіну і галечу пасля года вайны. Партызанскі рух у РФ становіцца больш моцным і агрэсіўным. Бойцеся сваіх партызан», — напісаў Падаляк.
Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус».
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары