Усяго патроху33

Заяц з'еў свой праязны ў слуцкім аўтобусе

Здарэнне адбылося на гэтым тыдні на адным са слуцкіх маршрутаў. Кандуктарка злавіла адразу двух пасажыраў з падробленымі праязнымі.

Так выглядае сапраўдны праязны. Фота: kurjer.info

Як гэта адбылося, случчанка распавяла карэспандэнту «Кур'ера».

Кандуктарка Валянціна Дземідовіч у прафесіі ўжо 20 гадоў, таму лёгка распазнае падробку. Днямі праязны білет аднаго з пасажыраў здаўся ёй падазроным. Яна папрасіла паказаць дакумент бліжэй, і ён аказаўся падробленым. Мужчына, на выгляд гадоў 45-і, вырваў праязны з рук кандуктара, запіхнуў у рот і з'еў.

А так выглядае фальшывы няз'едзены праязны. Фота: kurjer.info

На наступны дзень Валянціне зноў трапіўся падроблены праязны: яго паказала жанчына, прыкладна такога ж узросту, як і мужчына. Прычым другі нумар падробкі аказаўся ідэнтычным першай, таму кандуктар выказала здагадку, што праязны маглі зрабіць на каляровым ксераксе.

Гэтым разам спадарыня Валянціна змагла адабраць праязны ў жанчыны і паведаміла пра гэта начальству. Яна дадала, што даўно не сустракала падробак, напэўна, гадоў дзесяць, і тады іх рабілі зусім маладыя людзі.

Зараз кандуктар больш старанна правярае дакументы, асабліва калі пасажыр паказвае яго ў каляровым футарале.

Каментары3

  • Хто
    17.02.2023
    НН, удакладнице кали ласка, нэтага зайца кликали Званок ци Прыгунок. Дзякуй
  • qw
    18.02.2023
    Навошта там у Слуцку аўтобус. Яшчэ і праяздны падрабляюць. Жыў бы там, хадзіў пешшу ці з большай верагоднасцю ездзіў б на веласіпедзе.
  • Максим Дизайнер
    18.02.2023
    qw, 

    Верно. Но Слуцк - не маленький город, а наличие общественного транспорта - показатель цивилизации. Кстати, если не ошибаюсь, там ездят наши относительно не МАЗы.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць