Грамадства

Ігару Лосіку дазволілі ліставацца з жонкай Дар’яй

Пасля прысуду, вынесенаму днямі Дар’і Лосік, адміністрацыя наваполацкай калоніі дазволіла яе мужу, палітзняволенаму журналісту Ігару Лосіку ліставацца з ёй, паведамляе «Радыё Свабода».

Дар’я Лосік паказвае фота мужа

Вядома, што Ігар Лосік напісаў жонцы ўжо 6 лістоў, але пакуль невядома, ці дазволілі перапіску Дар’і, якая дагэтуль застаецца ў брэсцкім СІЗА.

У сужэнцаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, якой цяпер апякуюцца па чарзе бацькі Ігара і Дар'і. Дзяўчынка нядаўна пайшла ў дзіцячы сад і вельмі сумуе па бацьках. У Ігара ў мінулыя выхадныя памёр дзядуля, тата ягонай матулі.

На мінулым тыдні Дар’ю Лосік пакаралі двума гадамі зняволення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за інтэрв’ю пра яе мужа. Яе абвінавацілі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). 18 студзеня споўнілася роўна тры месяцы, як палітзняволеную ўтрымліваюць за кратамі.

Журналіст «Свабоды» Ігар Лосік за кратамі больш за два гады — з 25 чэрвеня 2020 года. У снежні 2021-га яго асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць