Вайна55

Прадстаўнік УСУ: Ракета, што ўпала ў Беларусі, магла быць і ўкраінскай, але гэта наступства расійскай агрэсіі

Ва Украіне інфармацыю пра падзенне ракеты С-300 на тэрыторыі Беларусі афіцыйна пракаментавалі прадстаўнікі Паветраных сіл УСУ, паведаміў «24 Канал».

Прэс-сакратар Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат заявіў, што верыць рэжыму Лукашэнкі, як і рэжыму Пуціна, не варта. 

Прадстаўнік Узброеных сіл Украіны нагадаў, што 29 снежня Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Праца супрацьпаветранай абароны была надзвычай інтэнсіўная. Таму, выказвае меркаванне Юрый Ігнат, нельга цалкам выключыць магчымасць трапляння ракеты на тэрыторыю суседняй краіны. Але гэта адбываецца толькі і выключна як наступства расійскай агрэсіі.

Прадстаўнік УСУ таксама заўважыў, што падзенне ракеты магло быць правакацыяй Расіі. Паветраныя сілы Украіны абяцаюць ужо ў бліжэйшы час апублікаваць інфармацыю пра гэты інцыдэнт.

Чытайце таксама:

У МЗС Беларусі выклікалі пасла Украіны Ігара Кізіма

«На фота слядоў паражэння няма»: вайсковец высмеяў заяву Мінабароны пра «збітую ўкраінскую ракету»

Расія выпусціла па Украіне амаль 70 ракет. Паведамляюць пра атаку на Кіеў, Харкаў і іншыя гарады

На тэрыторыі Беларусі, пад Янавам, упала ракета

Каментары5

  • Андрусь
    29.12.2022
    Абсалютна відавочную рэч сказаў Ігнат. Беларусь сама ўвязаласяў вайну проста паўз сваю мяжу, таму прылёты нейкіх снарадаў - выпадковыя, ці наўмысныя, на тэрыторыю ўдзельніка вайны - цалкам сабе звычайнаясітуацыя.
     Хай вусаты зноў тэрмінова едзе да х-ла і паскардзіцца: "Фладзімір Фладзіміравіч, а мяня Валодзька Зяленскі абіжаіт".  
  • Абу
    29.12.2022
    Вы б чувалі як маўчаць Дразды,
    Калі ў полі падае ракета...
  • Здзіўлены
    30.12.2022
    З тэрыторыі Саюзнай дзяржавы ляцяць ракеты, ня дзіва калі прыляціць і ў адваротным накірунку.

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў13

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел2

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць