Навука і тэхналогіі

Даследчыкі высветлілі, які элемент музыкі найбольш матывуе людзей танцаваць

Вялікая навіна для дыджэяў і музыкаў па ўсім свеце: навукоўцы знайшлі надзейны спосаб прымусіць людзей рухацца.

Фота: pixabay

Дзіўна, але гэта мае мала агульнага з гукам, які мы чуем, як прыкладам паўтаральная гітарная партыя або забойнае барабаннае сола. Замест гэтага, згодна з новым даследаваннем, пра якое паведамляе Popular Mechanics, людзі часцей танцуюць пры вельмі глыбокіх басовых частотах — такіх нізкіх, што чалавечае вуха іх не чуе.

«Я атрымаў адукацыю бубнача, і большая частка маёй даследчай кар'еры была засяроджана на рытмічных аспектах музыкі і на тым, як яна прымушае нас рухацца, — кажа Дэніэл Кэмеран, неўролаг і даследчык з Універсітэта Макмастэра ў Канадзе. — Музыка — гэта біялагічная загадка: яна не амалоджвае нас, не корміць і не аберагае, дык чаму ж яна падабаецца людзям, чаму людзі любяць яе слухаць?»

Каб адказаць на апошняе пытанне, Кэмеран і яго калегі звярнуліся да McMaster's LIVELab, навукова-даследчага тэатра на 106 месцаў з гукавымі магчымасцямі традыцыйнай пляцоўкі і навуковымі прыладамі лабараторыі. Яны набралі ўдзельнікаў даследавання, якія наведалі 45-хвіліннае выступленне дуэта электроннай танцавальнай музыкі Orphx.

Перад канцэртам удзельнікам надзелі павязкі на галовы, якія дазваляюць даследчыкам адсочваць, калі людзі танцуюць. Акрамя таго, іх папрасілі запоўніць анкеты да і пасля шоу, якія дапамогуць даследчыкам вымераць успрыманне і задавальненне наведвальнікаў ад канцэрта.

Даследчыкі выкарыстоўвалі спецыяльныя дынамікі, здольныя выдаваць вельмі нізкія басы на працягу ўсяго выступу, актывуючы іх на дзве з паловай хвіліны. Нягледзячы на ​​тое, што частоты былі нячутныя, наведвальнікі канцэртаў танцавалі на 12 працэнтаў больш у гэтыя перыяды. Апытанне пасля канцэрта паказала, што нізкіх басоў сапраўды наведвальнікі не заўважылі і што іх рашэнне танцаваць не ўсведамлялася.

У той час, як прычына, па якой арганізм рэагуе на нізкія частоты, усё яшчэ абмяркоўваецца, Кэмеран і яго калегі ўжо маюць некалькі тэорый. Яны сцвярджаюць, што, хаця наведвальнікі канцэртаў не маглі пачуць гэтыя частоты, яны адчувалі вібрацыі, якія ўспрымаюцца скурай і ўнутраным вухам; а апошняе цесна звязана з балансам, рытмам і рухальнай сістэмай. Менавіта гэтыя цялесныя механізмы, паводле тэорыі даследчыкаў, ляжаць у аснове нашай сэнсарнай сувязі з музыкай і матывуюць нас танцаваць.

Кэмеран кажа, што развіццё гэтай тэорыі забяспечыла траекторыю для будучых даследаванняў: «Для высвятлення мазгавых механізмаў, якія працуюць у такой сітуацыі, спатрэбіцца вывучэнне ўплыву нізкіх частот на вестыбулярны апарат, тактыльны і слыхавы шляхі ўспрымання інфармацыі».

Тым часам навука, здаецца, дала карысную параду дыджэям: калі людзі не танцуюць, дадайце басоў, нізкачастотных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць