Грамадства11

Беларусы сабралі грошы на падарункі 128 дзецям палітвязняў. Асабліва дзякуюць Шрайбману

Фонд «Байсол» запусціў збор на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. За тыдзень удалося сабраць сродкі для прэзентаў 100 дзецям.

«Яшчэ тыдзень таму ў нас былі грошы толькі на 33 падарункі дзецям палітвязняў, а ўжо сёння мы аплачваем 128! Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел Арцёму Шрайбману і «Вясне». Дзякуючы вашым пастам/рэпостам, атрымалася хутка сабраць амаль EUR10.000! Беларуская салідарнасць па-ранейшаму працуе.

Нам засталося сабраць суму яшчэ на 56 падарункаў, і мы заклікаем усіх далучацца да каляднай кампаніі данатам/лайкам/рэпостам», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Агульная сума збору — 18 400 еўра. На кожнае дзіця будзе выплачана па 100 еўра (калі збярэцца больш за заяўленую суму, то перавядуць болей).

Дадаць свой унёсак у калядны цуд вы можаце па спасылцы (карта/paypal).

Каментары1

  • Тут
    13.12.2022
    Да, дзякуй Шрайбман. Ты зрабіў пост, а мог бы і не зрабіць. Давайце ўсе падзякуем Шрайбману, ён зрабіў пост/ перапост. Шкада НН не друкуецца ў папяровым выглядзе, можна было бы там на галоўную памясціць навіну пра перапост Шрайбмана.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць