Грамадства11

У мінскім Ракаўскім прадмесці адкрыюць навагодні кірмаш з Чабурашкам і «Ералашам»

У Ракаўскім прадмесці адкрыюць навагодні кірмаш. Ягонымі героямі стануць Чабурашка і тэлежурнал «Ералаш», бо іх аўтар, мастак-мультыплікатар Леанід Шварцман, нарадзіўся і жыў акурат у гэтым раёне Мінска. Шварцман памёр у гэтым годзе на 102-м годзе жыцця.

Кірмаш збіраюцца адкрыць 20 снежня; у будныя дні ён будзе працаваць з 14:00 да 23:00, у выхадныя — з 12:00 да 23:00.

Штодзень з 18:00 да 19:00 на плошчы будуць праходзіць тэатралізаваныя прадстаўленні з конкурсамі, караоке і прызамі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

З забаў абяцаюць тэатралізаваныя паказы з мультыплікацыйнымі героямі, выставу-кірмаш з навагоднімі таварамі. А вечарам на фасадах будынкаў будуць трансляваць «Ералаш».

Чытайце таксама:

Калядныя кірмашы ў Мінску запрацуюць толькі з 17 снежня

Дзе ў Мінску можна будзе сустрэць Новы год

Сёлета традыцыйны навагодні кірмаш у Мінску пройдзе ў новым месцы

Каментары1

  • Мойша
    06.12.2022
    Рускі мір нясе адно пачварства!

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць