Спорт

Чэмпіянат Еўропы – 2012: Беларусь у 4-м кошыку

Гэта азначае, што нам не трапяць зборныя Латвіі, Венгрыі, Славеніі, Літвы, Уэльса, Бельгіі, Македоніі ды Албаніі.

Падчас лёсавання Чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года, якое пройдзе 7 лютага 2010 г. у Варшаве, зборная Беларусі (каэфіцыент 21 315), найхутчэй, будзе пасеяна ў 4-м кошыку.

Гэта азначае, што нам не трапяць зборныя Латвіі, Венгрыі, Славеніі, Літвы, Уэльса, Бельгіі, Македоніі ды Албаніі.

Усе еўрапейскія зборныя разбітыя на шэсць кошыкаў, і згодна з лёсаваннем нам трапіцца па адной зборнай з кожнага кошыка.

Склад усіх кошыкаў:

Кошык 1. Іспанія (39 979 балаў), Нямеччына (38 974), Галандыя (37 821), Італія (36 268), Англія (36 109), Расія (34 377), Харватыя (33 223), Францыя (31 201), Швецыя (30 985).

Кошык 2. Партугалія (30 885), Сербія (30 481), Чэхія (30 476), Швейцарыя (30 470), Данія (29 877), Грэцыя (29 835), Турцыя (29 462), Славакія (29 013), Румынія (27 890).

Кошык 3. Ізраіль (27 652), Ірландыя (27 288), Балгарыя (27 093), Фінляндыя (26 602), Нарвегія (26 210), Боснія (25 790), Шатландыя (25 646), Паўночная Ірландыя (24 749), Аўстрыя (24 301).

Кошык 4. Латвія (23 568), Венгрыя (23 208), Славенія (23 146), Літва (21 766), Беларусь (21 315), Уэльс (20 934), Бельгія (20 891), Македонія (19 409), Албанія (18 681).

Кошык 5. Кіпр (18 131), Эстонія (17 017), Грузія (16 184), Малдавія (16 049), Чарнагорыя (15 876), Арменія (15 559), Ісландыя (15 404), Казахстан (15 365), Ліхтэнштэйн (13 776).

Кошык 6. Люксембург (12 367), Азербайджан (11 900), Мальта (11 593), Фарэры (11 120), Андора (9250), Сан-Марына (7748).

Склад кошыкаў яшчэ можа крыху змяніцца, калі будуць улічаныя матчы апошняга туру адборачнага турніру да чэмпіянату свету (14 кастрычніка) ды стыкавыя гульні ў лістападзе.

***

У адборачным турніры Чэмпіянату Еўропы – 2012 згуляе 51 зборная – за выняткам гаспадынь першынства Польшчы і Украіны.

Каманды будуць размеркаваныя па дзевяці групах. У шасці будуць спаборнічаць па шэсць зборных, у трох – па пяць.

Гульні пройдуць з верасня 2010 года па лістапад 2011-га (у суботы і аўторкі, а не серады). Дзевяць пераможцаў груп і адна найлепшая з другіх камандаў выйдуць наўпрост на чэмпіянат, яшчэ чатыры пуцёўкі будуць разыграныя ў стыкавых матчах сярод зборных, што зоймуць другія месцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць