На тэрыторыі адной з турмаў у Магілёўскай вобласці вайскоўцы ўнутраных войскаў і супрацоўнікі Дэпартамента выканання пакаранняў МУС правялі вучэнні, рыхтуючыся змагацца з «дэструктыўнымі сіламі» падчас новых пратэстаў.

Намеснік Міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў, які кіраваў вучэннямі, адзначыў, што «вайскоўцы на планавай аснове адпрацоўваюць дзеянні па спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку, рэагаванні на масавыя беспарадкі ў папраўчых установах, вызваленні закладнікаў».
Па словах Карпянкова, цяпер сітуацыя ў краіне пад поўным кантролем лукашэнкаўскіх сілавікоў, «але не выключаюцца спробы дэструктыўных сіл аднавіць пратэстную актыўнасць, у тым ліку з выкарыстаннем аб'ектаў папраўчай сістэмы. На тактыка-спецыяльным занятку мы ўжывалі ўсе сілы і сродкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні падраздзяленняў», — заявіў ён.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары