Вайна

Акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці аб'явілі эвакуацыю жыхароў

Кіраўнік створанай расійскімі акупантамі адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда абвясціў аб эвакуацыі насельніцтва з раёнаў на правым беразе Дняпра. Па словах Сальда, гэта рашэнне звязана з маючым адбыцца «шырокамаштабным наступленнем» УСУ.

Уладзімір Сальда з Пуціным

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі назваў эвакуацыю «арганізаваным рухам», а рашэнне пра яе — «складаным, але правільным».

Сальда абвясціў аб арганізаваным перамяшчэнні цывільнага насельніцтва Берыслаўскага, Белазерскага, Снігіроўскага і Аляксандраўскага муніцыпалітэтаў у сувязі з планаваным УСУ разбурэннем плаціны Кахоўскай ГЭС і скіду вады з каскада электрастанцый.

Неўзабаве пасля заявы Сальда камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне генерал Сяргей Суравікін у інтэрв'ю ТАСС назваў ваенную абстаноўку пад Херсонам «вельмі няпростай».

«Далейшыя нашы планы і дзеянні ў дачыненні да самога горада Херсон будуць залежаць ад існуючай ваенна-тактычнай сітуацыі. Паўтараю, — яна ўжо на сённяшні дзень вельмі няпростая. У любым выпадку, як я ўжо казаў, мы будзем зыходзіць з неабходнасці максімальнага захавання жыцця мірнага насельніцтва і нашых вайскоўцаў. Будзем дзейнічаць свядома, своечасова, не выключаючы і прыняцця няпростых рашэнняў», — заявіў камандуючы расійскімі войскамі ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць