Грамадства44

Расіяне руйнуюць украінскія гарады. Ударам падвергліся Кіеў, Дняпро, Мікалаеў

Некалькі ўкраінскіх гарадоў падвергнуліся абстрэлу раніцай 18 кастрычніка. Па ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчана паветраная трывога.

Фота РБК-Украіна

У аўторак расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары па аб'екце энергетычнай інфраструктуры ў Дняпры, у выніку чаго на ім пачаўся пажар. Некаторыя раёны горада засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння, пасля атакі абясточаная адна з помпавых станцый «Дняпроводаканала».

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што ў горадзе трапіў пад абстрэл раён аднаго з прамысловых прадпрыемстваў. «За пяць хвілін было дзве серыі выбухаў», — напісаў ён у тэлеграм-канале. З-за выбухаў у Харкаве прыпыненая праца метро.

Яшчэ два «прылёты» па аб'екце энергазабеспячэння зафіксаваныя ў Жытоміры, а таксама тры ўдары па інфраструктурным аб'екту на Левым беразе Кіева, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. У абодвух гарадах назіраюцца перабоі з энергазабеспячэннем.

Таксама паведамлялася аб ударах па Крывым Розе і Мікалаеве. Па звестках кіраўніка Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталя Кіма, ракетныя ўдары ў Мікалаеве прыйшліся па кветкавым рынку і двухпавярховым доме. Пазней у ім пад заваламі знайшлі цела загінулага мужчыны.

Каментары4

  • Мангол
    18.10.2022
    Пуцінская хунта накліча бяды у свае гарады. Украінцы адпомсцяць, гэта не насельніцтва акупаванай Беларусі.
  • вася
    18.10.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Маринеску
    19.10.2022
    Хотите увидеть как разрушают города? Посмотрите, Белград , Багдад , Басра, Алеппо ну или Дрезден хотя бы. А как вы хотели ? Голубой вертолёт и эскимо?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць