Здароўе

Як і калі трэба ўзважвацца? Вось што варта ведаць

Здаецца, даведацца, колькі вы важыце, вельмі проста: трэба толькі стаць на вагі і пабачыць лічбу. Але насамрэч ёсць шмат фактараў, якія ўплываюць на тое, ці дакладным будзе вымярэнне. Расказваем, што трэба ўлічваць.

Фота: pixabay.com

Эксперты кажуць, што ўставаць на вагі трэба толькі раніцай, на пусты страўнік і пасля наведвання туалета. Лепш за ўсё ўзважвацца без адзення, а таксама выкарыстоўваць адны і тыя ж вагі. Такое вымярэнне будзе найбольш аб’ектыўным, піша onet.pl.

Вядома, што раніцай мы важым менш за ўсё. Гэта звязана, па-першае, з тым, што ноччу арганізм крыху абязводжваецца, бо на працягу 7-8 гадзін сну вы нічога не п’яце, і ваша цела толькі выводзіць ваду. Другая прычына — пусты страўнік, таму што большая частка ежы, якую вы з’елі ўвечары, раніцай ужо ператраўленая.

Нарэшце, ноччу арганізм выдаткоўвае энергію. Падчас сну мы дыхаем, наша цела перадае нервовыя сігналы, яно вымушанае падтрымліваць тэмпературу цела на адпаведным узроўні. На ўсё гэта трэба траціць энергію, то-бок калорыі, і мы не папаўняем яе запасы падчас сну. За гадзіну сну спальваецца 60 кілакалорый, што, здаецца, не так і шмат, але 8 гадзін сну ўжо будзе каштаваць вам амаль 500 кілакалорый.

Дзякуючы гэтым фактарам, вы можаце атрымаць найменшую магчымую для вас на гэты момант лічбу вагі. Гэта важна для тых, хто худзее, бо чым меншая лічба, тым больш матываваным вы будзеце для далейшага пахудзення.

На жаль, нават выкананне гэтых правілаў не гарантуе, што вы не атрымаеце нечакана вялікую лічбу вагі. У жанчын вага можа хістацца пад уплывам гармонаў, узровень якіх змяняецца падчас розных фаз менструальнага цыклу. Таксама вага можа трохі павялічыцца пасля спажывання ежы, у якой шмат вугляводаў, бо частка вугляводаў пераўтвараецца ў малекулу пад назвай глікаген, а кожны грам глікагену звязваецца з трыма грамамі вады. У выніку вага павялічваецца за кошт гэтай вады.

Сем залатых правілаў для тых, хто займаецца спортам на вуліцы — бярыце на ўзбраенне

«Я важыў 152 кг». Гарадзенец распавядае, як схуднеў амаль удвая

Сэкс больш эфектыўны для пахудання, чым прагулкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць