Грамадства1010

«Патрэбны халодны душ»: прэм'ер Украіны заклікаў ЕС не выдаваць візы расійскім турыстам і студэнтам

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль даў інтэрв'ю нямецкаму агенцтву друку напярэдадні сустрэчы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Шольц выступае супраць забароны віз для грамадзян РФ, настойваючы на тым, што гэта вайна Пуціна, а не ўсіх расіян. У інтэрв'ю Шмыгаль з ім завочна паспрачаўся.

Дзяніс Шмыгаль

«На жаль, апытанні паказваюць, што блізу 80% жыхароў Расіі падтрымліваюць вайну супраць нашай краіны. На жаль, гэта не толькі вайна Пуціна. 200000 расійскіх салдат ваююць супраць Украіны. Нават іх сем'і нічога не гавораць супраць, насельніцтва ў цэлым падтрымлівае гэтую вайну», — сказаў Шмыгаль.

«Нельга дзяліць рускіх на добрых рускіх і дрэнных рускіх. Нам невыносна, што частка рускіх тут забівае і гвалтуе, а іншая частка выдатна жыве на Захадзе, з'язджае ў адпачынак, dolce vita. Патрэбны халодны душ расійскаму грамадству ў выглядзе візавай забароны для турыстаў і студэнтаў», — заявіў украінскі прэм'ер.

Каментары10

  • Бан
    02.09.2022
    Поўнасцю згодны. Масква, Піцер (а у гэтых гарадах вайну падтрымлівае крыху больш за палову жыхароў) - шыкуе і піруе, бясклопатна ездзяць па еўропах, у той час як іх краіна руйнуе дамы і забівае ўкраінцаў.
  • Satsn
    02.09.2022
    Хоспадзи, да, расиякам похрэн на визы.
  • НуНу
    02.09.2022
    "Нельга дзяліць русскіх на харошых і кепскіх", -- кажа Украіна датычна шэнгену.

    "Можна дзяліць рускіх на харошых і кепскіх", -- кажа Украіна датычна грамадзянства Украіны і дае пашпарт былой даверанай асобе Пуціна, харошаму рускаму Няўзораву.

    Нідзе логіка не муляе ў спадара Шмыгаля?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі16

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць10

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі16

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць