Грамадства66

«Нарэшце мы разам»: дачка святара Бурыкіна даравала яму і возіць да яго сына

Летам 2019-га краіну шакавалі прызнанні дачкі настаяцеля праваслаўнага прыходу ў Гатаве Аляксандры Бурыкінай: яна расказала, што так званы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін катаваў яе з маленства і гвалціў. Многія дэталі, праз іх натуралістычнасць і жорсткасць, у публікацыі прыйшлося апусціць. Дзяўчына таксама расказвала пра ўдзел у сэксуальным гвалце яе мачыхі. У гэта цяжка паверыць, але, выглядае, сёлета сям'я памірылася. 

Канстанцін Бурыкін у 1990-я і 2000-я быў ідэйным нацыстам, ён нават люстру ў кватэры зрабіў у выглядзе свастыкі і замаўляў сямейныя партрэты ў форме СС.

Гэта не перашкодзіла яму стаць святаром праваслаўнага прыходу ў Гатаве.

Пасля загаварыла яго родная дачка Аляксандра — яна расказала, як бацька яе біў, прывучаў да фалаімітатараў яе і малодшую сястру, а потым пачаў гвалціць сам. 

«Я хацела яго забіць», — казала нам Аляксандра. 

Чытайце таксама: «Расказала толькі маме, на яе магіле»: жудасная споведзь дачкі «бацюшкі са свастыкай» пра тое, што ён рабіў з ёй

У 2016-м Бурыкін атрымаў тры гады пазбаўлення волі за некалькі знойдзеных дома ржавых патронаў. Кулуарна лічылася, што патроны сталі проста нагодай для пасадкі. 

Як грамадзяніна Расіі, па выхадзе з калоніі ў 2019-м Бурыкіна дэпартавалі ў Расію. Там, у Сергіевым Пасадзе, ён жыве і цяпер, забраўшы з сабой дзяцей і другую жонку. 

Ягоная дачка Аляксандра тады казала, што баіцца яго вяртання ў Беларусь, каб забіць яе за яе словы. 

Але, хоць і выглядае фантастычна, Аляксандра Бурыкіна памірылася са сваім бацькам. 

Цяпер ён ужо не выглядае як брутальны сябра РНЕ — Бурыкін схуднеў, носіць акуляры. 

У сваіх сацыяльных сетках і ён і Аляксандра месяц таму пахваліліся, што «сям'я нарэшце разам». 

Аляксандра прывезла да яго свайго сына. 

Таксама яна апублікавала фота з мачыхай — са словаў Аляксандры, яна была вымушаная займацца з ёй сэксам, пакуль Бурыкін, гледзячы на гэта, задавольваў сябе сам.

«Мне сорамна было расказваць нават супрацоўнікам… але ён прымусіў заняцца гэтым і з Вольгай. Я так і зрабіла, як ён казаў. Але гэта быў адзінкавы эпізод з ёй, больш такога не паўтаралася. Я тады думала, што яна таксама не мае выбару. Ён не ўдзельнічаў, толькі ляжаў голы побач і глядзеў», — прызнавалася яна журналісту.

Чаму Аляксандра вырашыла дараваць, невядома. На пытанне журналістаў яна адказала «Да пабачэння». 

Чытайце таксама: «Калі ён біў унучку, я ішла ў ванну, каб не чуць». Ці падазравала цешча «бацюшкі са свастыкай» пра сэксуальны гвалт?

Каментары6

  • litwin
    24.08.2022
    Maskavity ....tam tak zausiudy bylo ...
  • Посадец
    24.08.2022
    Выглядят как семейка маньяков
  • Максим Дизайнер
    25.08.2022
    Это любовь

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць