Грамадства

Крыніцы: Арыштаваныя топ-менеджары беларускай дачкі «Газпрама»

Як стала вядома «Нашай Ніве», два тыдні таму быў затрыманы топ-менеджмент «Газпрам трансгаз Беларусь». Дакладна гаворыцца пра аднаго з намеснікаў генеральнага дырэктара. Гэта адбываецца на фоне адмовы рускіх працягваць няўдалае будаўніцтва «Газпрам Цэнтра». 

Будоўля «Газпрам Цэнтра» пачалася ў 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага для гэтага аўтавакзала «Маскоўскі» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. 

Чакалася, што ўжо ў 2020-м «Газпрам Цэнтр» стане самым высокім з функцыянуючых будынкаў сталіцы, але рэальныя вынікі 9 год работ абмежаваны фундаментам і каркасам ніжніх паверхаў.

«Наша Ніва» у дэталях паведамляла пра няўдачы на ўсіх этапах амбіцыйнага будаўніцтва. 

Чытайце таксама: Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Чытайце таксама: Трагікамедыя на будоўлі «Газпрам-Цэнтра»: абсталяванне на $20 мільёнаў сапсавалася

Чытайце таксама: Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

У сакавіку рускія канчаткова плюнулі на свой праект. 

«З цэнтральга офіса «Газпрама» ў сакавіку прыйшоў ліст аб адмове ад будаўніцтва. Маёраў [гендырэктар «Газпрам трансгаз Беларусь»] паведаміў пра гэта віцэ-прэм'еру, а як сказаць Лукашэнку, яны не ведалі», — кажа абазнаная крыніца. 

Супадзенне ці не, але неўзабаве пасля гэтага пачаліся затрыманні топ-менеджменту беларускай дачкі «Газпрама», якая і займалася ўзвядзеннем. 

«Затрыманы намеснік гендырэктара Андрэй Шабан, а таксама яшчэ двое менеджараў. Папярэдне — згаданы «гурток па інтарэсах» стварыў кампанію, праз якую перапрадавалі абсталяванне для патрэбаў «Газпрама» па завышаных цэнах», — кажуць абазнаныя. 

Сёння Лукашэнка згадваў праблемную будоўлю ў кантэксце сваёй бліжэйшай сустрэчы з Пуціным: маўляў, ён хоча ведаць «што там адбываецца». 

«Як мне кажуць, яны плацяць шалёныя штрафныя санкцыі. Але справа не ў санкцыях. Не можа ў цэнтры Мінска на галоўным праспекце за плотам стаяць незразумела што. <…> Калі яны не хочуць на гэтай пляцоўцы працаваць, мусіць быць дакладны адказ: так ці не», — выказаўся Лукашэнка на нарадзе па Мінску.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць