Вайна

Дырэктар «Азоўсталі» пра завод і сакрэтныя тунэлі: «Рыхтаваліся з 2014 года»

Пяць бамбасховішчаў на тэрыторыі прадпрыемства здольныя вытрымаць прамое пападанне ядзерных боезарадаў. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Металургічнага камбіната «Азоўсталь» Энвер Цкіцішвілі ў інтэрв'ю BBC.

Ён адзначыў, што кіраўніцтва пачало задумвацца пра бамбасховішчы яшчэ ў 2014 годзе, калі Марыупаль трапіў пад абстрэл цяжкай артылерыі.

«Мы пачалі аднаўляць бамбасховішчы, якія засталіся з часоў Савецкага Саюза. Іх было 36 штук, і адначасова ў іх маглі знаходзіцца 12 006 чалавек», — распавёў ён, дадаўшы, што на заводзе працавала 10 847 чалавек.

«Зразумелі, што мы можам з горада паклікаць людзей, якія прыйдуць і будуць ратавацца», — распавёў Цкіцішвілі.

«Мы адкрылі архівы… убачылі, што на камбінаце… было 5 вельмі магутных бамбасховішчаў, якія вытрымлівалі згодна з нормамі савецкага заканадаўства… пападанне аднаго прамога ядзернага ўдару. Яны маглі вытрымаць і выратаваць людзей», — распавёў ён.

Гендырэктар дадаў, што мінімальная таўшчыня паміж паверхняй зямлі і столлю падземных тунэляў складае 8 метраў. Паводле яго слоў, гэта камунікацыйныя тунэлі, якія зʼяўляюцца пераходамі паміж рознымі бункерамі, а самі бамбасховішчы знаходзяцца глыбей.

Паводле яго словаў, супрацоўнікі прадпрыемства трэніраваліся, як людзі будуць ісці ў бамбасховішча, хто куды і г.д.

Цкіцішвілі сказаў, што супрацоўнікі завода напярэдадні ўварвання Расіі ва Украіну стварылі вельмі вялікія запасы пітной вады і харчавання ў бункерах, што дазваляе доўгі час пражываць у іх. Ён перакананы, што гэта дапамагло абаронцам Марыупаля і цывільным утрымацца пад прамымі бамбаваннямі расійскімі войскамі.

Акрамя таго, ён сказаў, што цяпер у падземных бамбасховішчах да гэтага часу знаходзяцца каля 300 грамадзянскіх асоб, сярод іх 30-40 — дзеці. Акрамя таго, большая частка людзей маюць цяжкія раненні, і ім патрэбна кваліфікаваная медыцынская дапамога.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці11

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць