Грамадства

Чаму на журфаку БДУ амаль ліквідавалі платнае навучанне?

Сёлета на факультэт журналістыкі БДУ на спецыяльнасці «журналістыка» і «журналістыка міжнародная» можна будзе паступіць толькі на бюджэт. Платнай формы не прадугледжваецца. З чым звязаная такая палітыка ВНУ, расказаў падчас прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч. Аказалася, што ў галаве цяпер патрэбы толькі дзяржаўнай прэсы. 

Будынак журфака БДУ. Фота: БелТА

Чыноўнік спачатку панаракаў на тое, што з платнай формай увогуле шмат клопату: 

«Фарміраванне лічбаў прыёму на бюджэтную і платную формы — гэта сур'ёзная і карпатлівая праца, звязаная з аналізам патрэбы адпаведных арганізацый, дамоваў, якія заключаныя ва ўстанове адукацыі з заказчыкамі кадраў».

А далей у тлумачэнні прагучалі выразныя ідэалагічныя ноткі:

«Сёння акцэнт дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі робіцца ў бок развіцця дзяржаўных СМІ. Ва ўсіх абітурыентаў ёсць права ўдзельнічаць у конкурсе і паступіць на бюджэтную форму і, адпаведна, затым быць размеркаванымі ў любую арганізацыю інфармацыйнага сектара. У першую чаргу — заказчыка кадраў».

Відаць, памкненнямі, каб 100% выпускнікоў журфака праходзілі дзяржаўнае абавязковае размеркаванне, то-бок лішнія некалькі гадоў знаходзіліся пад дадатковым кантролем, і тлумачыцца гэтае рашэнне.

Пры гэтым Каспяровіч адзначыў, што «прыём на спецыяльнасць «журналістыка» таксама ёсць і ў іншых установах адукацыі. Напрыклад — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы». А ў цэлым па ВНУ няма тэндэнцыі да скарачэння платных месцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску5

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць