Свет

З'явілася інфармацыя пра магчымы арышт аднаго з крамлёўскіх ідэолагаў Уладзіслава Суркова

Былы дэпутат расійскай Дзярждумы Ілля Панамароў напісаў у Фэйсбуку, што, паводле ягоных крыніц, у Маскве арыштавалі Уладзіслава Суркова — былога дарадцу Уладзіміра Пуціна. Панамароў адзначыў, што Суркоў цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Уладзіслаў Суркоў з Рамзанам Кадыравым

Паводле яго слоў, цяпер праводзяцца следчыя мерапрыемствы па справе аб крадзяжах на Данбасе з 2014 года.

«Уладзіслаў Суркоў знаходзіцца пад хатнім арыштам. Зараз праводзяцца следчыя мерапрыемствы па справе аб крадзяжах на Данбасе з 2014 года», — цытуе Панамароў свае крыніцы.

Ён дадаў, што хоць Пуцін і звольніў Суркова ў 2020 годзе, экс-дарадца расійскага прэзідэнта ўсё яшчэ застаецца тым чалавекам, які разумее рэальную сітуацыю ў так званых «ЛНР» і «ДНР». Там у яго засталіся сувязі.

«Суркоў заўсёды быў досыць блізкі да Кадырава і відавочна, што многае «акадэмік» не сам выдумляе, а верны запаветам Уладзіслава Юр'евіча», — піша Панамароў пра яшчэ адну верагодную прычыну затрымання.

Блізкасці з Кадыравым магло спрыяць тое, што, нягледзячы на славянскія прозвішча і імя, Уладзіслаў Суркоў паводле паходжання напалову чачэнец. Ягонага бацьку звалі Андарбек Дудаеў, і першыя некалькі гадоў жыцця Суркоў правёў у сяле Дуба-Юрт у Чачні, пакуль маці з бацькам не развяліся.

Уладзіслаў Суркоў раней займаў пасады віцэ-прэм'ера і памочніка Пуціна, ён лічыцца адным з ідэолагаў і натхняльнікаў «Рускай вясны» 2014 года, калі Расія ўпершыню пачала ваенную агрэсію ва Украіне з анексіяй Крыма і пачаткам вайны на Данбасе.

Пацвярджэння інфармацыі пра арышт Суркова пакуль што няма.

Кіраўнік знешняй разведкі ФСБ, які адказваў за Украіну, пераведзены ў СІЗА

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць