Свет

Шэф амерыканскай вайсковай разведкі: Мы памыліліся

Генерал Скот Берыер (Scott Berrier), кіраўнік Разведвальнага ўпраўлення Мінабароны ЗША, прызнаў важную памылку. На ягоную думку, не толькі расійскія эксперты, але і амерыканскія недаацанілі ўзровень рашучасці і падрыхтаванасці ўкраінскай арміі.

Скот Берыер. Фота: airlive.net.

Падчас слуханняў у амерыканскім Сенаце перад камітэтам па разведцы Скот Берыер прызнаў, што ацэнкі амерыканскай разведкі выявіліся зусім памылковымі.

Генерал сцвярджае, што ён раней лічыў украінскую армію недастаткова баяздольнай. Ён таксама сумняваўся ў жаданні ўкраінцаў змагацца. Але, прызнае Берыер, з яго боку гэта была няправільная ацэнка, бо ўкраінцы ваююць мужна і годна, а дзейнічаюць разумна.

Як Берыер, так і кіраўнік ЦРУ Біл Бёрнс і дырэктар Нацынальнай разведкі ЗША Эврыл Хейнс падкрэслілі, што Расія таксама недаацаніла ўкраінцаў. Напад на Украіну агаліў слабасці расійскай арміі, у тым ліку паскуднае планаванне ваеннай аперацыі і нізкі баявы дух вайскоўцаў.

Берыер і Хейнс таксама выказаліся наконт перадачы Украіне польскіх Мігаў. Берыер падтрымаў меркаванне Пентагона аб тым, што перадача знішчальнікаў украінскай арміі не прынясе ёй вялікай карысці, а толькі павысіць рызыку эскалацыі канфлікту. Генерал таксама падкрэсліў, што ўкраінцы даволі добра выкарыстоўваюць тую супрацьпаветраную зброю, якая ў іх ўжо ёсць.

Міхаіл Зыгар: Пуціна цікавіць цяпер толькі мінулае, а слухае ён толькі Юрыя Кавальчука

«Мы проста марылі патрапіць у карцар». Мінчанка расказала пра здзекі з затрыманых у ізалятарах

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць