Каля 875 тысяч чалавек ужо пакінулі Украіну за сем дзён расійскага ўварвання. Гэта апошнія даныя агенцтва ААН па справах бежанцаў.

Фота: Zerkalo.io
Гэтая колькасць вырасла адразу на 200 тысяч за апошнія 24 гадзіны.
Больш за ўсё — каля паўмільёна чалавек перайшлі мяжу з Польшчай, 116 тысяч у Венгрыі, 79 тысяч у Малдове, 67 тысяч у Славакіі, 45 тысяч у Румыніі, 43 тысячы ў Расіі і 350 чалавек у Беларусі.
Каментары