Грамадства

Гродзенца за «перашкоды руху транспарту» ў верасні 2020-га не толькі асудзілі, але і канфіскавалі машыну

32-гадоваму гродзенцу Д. інкрымінавалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, за тое, што ён спыніўся на машыне на мосце праз Нёман. Пра гэта паведаміла гродзенская пракуратура.

У верасні 2020, паводле версіі следства, падчас пратэснага маршу гродзенец спыніў свой аўтамабіль Toyota Yaris у цэнтральнай частцы Гродна на мосце праз Нёман, і гэтым перашкаджаў руху іншага транспарту. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызначыў за гэта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пры гэтым машыну дзяржава забрала сабе: яна канфіскаваная «як сродак здзяйснення злачынства». 

Прозвішча асуджанага не называецца, але тэлеграм-канал «Право имеют» адзначае

«Пад апісаныя звесткі падыходзіць 32-гадовы палітвязень Іван Дуброўскі. Раней акалічнасці яго справы не траплялі да журналістаў і праваабаронцаў. Пацвердзіць, што гэта менавіта яго крымінальная справа, не ўдалося».

Чытайце таксама:

«Ужывалі мефедрон, выходзілі на пратэсты і арганізоўвалі забароненыя аўтапрабегі». У Гродне сямейную пару збіраюцца судзіць адразу і за наркотыкі, і за палітыку

Сямейную пару з Гродна пакаралі за ўдзел у вераснёўскім маршы 2020 года вялікімі тэрмінамі. Жанчына — дачка вядомага адэпта Лукашэнкі

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву26

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву26

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць