Вертыкаль замольвае грахі. Дзятлаўскі райвыканкам на запрашэнне старшыні наведаў святар, каб асвяціць кабінеты і супрацоўнікаў
Дзятлаўскі праваслаўны святар Іван Кісель асвяціў Дзятлаўскі райвыканкам па просьбе ягонага старшыні Андрэя Садоўскага, паведамляе Радыё Рацыя.

Іван Кісель асвяціў райвыканкам і яго супрацоўнікаў, найперш пачаўшы са старшыні і ягонага кабінета.


Падчас асвячэння вертыкальшчыкаў дзятлаўскі святар нагадаў усім словы Амвросія Апцінскага:
«Жывы Гасподзь Бог мой, і жывая душа мая, а ты ведай, што над усімі уладыкамі ёсць Вышні Уладыка».

Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары