Грамадства

Ваенкаматы пачалі слаць позвы рэзервістам: просяць з'явіцца амаль на ўвесь люты. На сайце Мінабароны пуста

Як паведамляюць «Нашай Ніве» чытачы, ваенкаматы пачалі слаць позвы аб яўцы афіцэрам-рэзервістам. Патрабуецца з'явіцца для адпраўкі на зборы, даты якіх у многім супадаюць з датамі расійскіх вучэнняў на тэрыторыі Беларусі. Сайт Міністэрства абароны пра выклік рэзервістаў нічога не паведамляе. 

Фота: Міністэрства абароны Беларусі. Носіць ілюстрацыйны характар

Позвы атрымалі афіцэры розных вайсковых спецыяльнасцяў, нам вядома пра некалькі выпадкаў. Правесці ў войску агулам прапануецца 25 дзён. Зборы будуць і на палігонах, і ў Ваеннай акадэміі. 

«Гэта можа быць звязана з вучэннямі. Сэнс у тым, што амаль усе ваенныя часці ў Беларусі ў скарочанай камплектацыі: 50-70%. Укамплектаваных на 100% часцей няма. Адпаведна, часці трэба даўкамплектоўваць за кошт рэзервістаў», — тлумачыць «Нашай Ніве» дзеючы ваенны. 

«Каго менавіта выклічуць на цяперашнія зборы, не маючы перад вачыма папер, сказаць цяжка: спіс спецыяльнасцяў можа быць даволі шырокі, — адзначае наш суразмоўца. — У гэтым, як правіла, ламаюць голавы і супрацоўнікі ваенкаматаў, бо гэта залежыць ад мноства фактараў: званняў (шараговец, прапаршчык, афіцэр), спецыяльнасцяў, узросту, часу ад апошняга выкліку, графіку збораў. Вельмі складана. І ў гэтых выкліках можа не быць нічога экстраардынарнага — усё можа ісці па плане. 

Адзінае, што было б справядліва пра такое інфармаваць публічна, каб выклікі не былі для людзей нечаканасцю, асабліва на фоне агрэсіі Расіі супраць Украіны і меркаванай ролі Беларусі ў гэтым». 

«Што тычыцца Ваеннай акадэміі, то ў лютым там традыцыйна пачынаецца перападрыхтоўка рэзервістаў. Цікава, што сёлета будуць перападрыхтоўваць па спецыяльнасці «ваенны журналіст», — дадаў інфармаваны выкладчык. — Раней у войску былі падраздзяленні кшталту інфармацыйна-псіхалагічнай барацьбы, укамплектаваныя савецкай тэхнікай — тыпаграфіямі, напрыклад, ад якіх усе пляваліся. Цяпер ламачча прыбралі, пастаўляюць новыя рухомыя цэнтры са спадарожнікавым інтэрнэтам. Будуць наборы на перападрыхтоўку». 

Чытайце таксама: 

Калі Расія нападзе на Украіну з беларускай тэрыторыі, ці будуць украінцы біць па Беларусі?

Пётра Рудкоўскі: У Беларусі армія вялікая ў колькасным плане, але пры гэтым самая бедная пасля малдаўскай

Каментары

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку28

ЗША змянілі правілы падачы на візы2

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі13

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць