Грамадства

«Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных па «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаванні ў турме

Сястры палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага Юліі ўдалося атрымаць спатканне з братам. Ён расказаў пра катаванні, якія ўжывалі ў дачыненні да анархістаў, асуджаных 22 снежня на тэрміны ад 18 да 20 гадоў турмы, і пра тое, што адбывалася ў першыя дні пасля іх затрымання.

Ігар Аліневіч, Дзмітрый Разановіч, Сяргей Раманаў і Дзмітрый Дубоўскі ў судзе

Ад пачутага Юлія знаходзіцца ў шоку і не ўсё, што расказаў брат, змагла запомніць, але паведаміла асноўнае аднаму з тэлеграм-каналаў.

Спачатку яны з братам абмяркоўвалі розныя пытанні, яна перадавала яму прывітаньні, а потым Дзьмітрый расказаў сястры пра іх затрыманьне і катаваньні у турме.

«У мяне ў вушах гучыць, што майго брата душылі, надзяваючы на галаву пакет, ён неаднаразова страчваў прытомнасць… Ён спрабаваў апісаць, як са звязанымі за спінай рукамі яго нібы адрывалі ад зямлі. Ён нават спрабаваў прыгадаць, як называецца гэтае катаванне… Сказаў, што рукі ўсе былі апухлыя і ў крыві ад сцяжак… Некалькі дзён у СІЗА КДБ не мог рухацца праз пашкоджаныя рэбры…

Сказаў, што Ігару зрэзалі скуру на пятах… Пачаў расказваць пра Сяргея, што яму давялося парэзаць сабе руку… Я яго спыніла. Рашэнне пачаць даваць паказанні і супрацоўнічаць са следствам прыняў Дзіма. Ён сказаў, што яму стала шкада хлопцаў і трэба было неяк спыніць гэтыя катаванні», — кажа Юлія і дадае, што Ігар Аліневіч, паводле брата, падтрымаў яго ў гэтым рашэнні.

Юлія ўдакладніла, што памятае ўсё сказанае «нібыта ўрыўкамі» і можа быць недакладнай ў нейкіх дэталях: «Ці рабілі гэта з нашымі хлопцамі амапаўцы, ці памежнікі… Брат казаў, але я не памятаю… Ці катавалі іх разам, ці ў асобных пакоях».

Дзмітрый Дубоўскі сказаў сястры, што Сяргей Раманаў падаў заяву ў Вярхоўны суд аб катаваннях, і калі быў на некаторых паседжаннях у судзе, хацеў убачыць і запомніць тых, хто іх катаваў, але на суд з'явіўся толькі адзін з іх.

«Са словаў брата, ён проста тросся там. Сяргей і Дзіма яго пазналі. Дзіма з самага пачатку хацеў заявіць аб катаваннях, але адвакат сказаў, што раскажаш на судзе. Але суд зрабілі закрытым, і мы не ведаем усіх падрабязнасцяў. Але ж усё гэта агучвалася ў судзе, запісвалася і, вельмі спадзяюся, усё захаваецца», — кажа Ірына.

Што да абвінавачвання ў акце тэрарызму, Дзмітрый Дубоўскі сказаў сястры, што там «ўсё вельмі нацягнута», а сюжэт пра затрыманне Камітэтам дзяржбяспекі «небяспечных тэрарыстаў», які круцілі па дзяржаўным тэлебачанні, «гэта ўсё глупства». Паводле Дзмітрыя, іх затрымалі выпадкова памежнікі, і каб не гэта, «КДБ ніколі не даведаўся б і ніякай спецапэрацыі не было».

Праз год пасля затрымання ў Мінску пачынаюць судзіць анархістаў, якіх КДБ унёс у спіс тэрарыстаў. Працэс закрылі

Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаныя прысуды па справе анархістаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»10

Шматдзетную сям'ю пад Крывым Рогам забіла ракета з КНДР1

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра28

Дураў: Расійскія чыноўнікі пераблыталі, хто каго можа забаніць у інтэрнэце3

Пашынян іранічна прыгадаў Лукашэнку словы пра «непатрэбных армян»4

Пайшла ў банкруцтва фірма, якая збіралася выпускаць аўтамабілі Zubr

Памёр баскетбаліст Іван Ядэшка

ЕС абвясціў тэндар на будаўніцтва сямі гігафабрык штучнага інтэлекту8

Удава беларускага добраахвотніка здолела сабраць подпісы пад петыцыяй аб прысваенні іншаземцам звання Героя Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць