Грамадства

Давыдзька распавёў аб планах стварэння праўладнай партыі «За Радзіму»

Пра такія планы старшыня грамадскага аб'яднання «Белая Русь» расказаў у эфіры YouTube-канала «Галоўны. Тур», піша БелТА.

«Грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» застанецца грамадскім аб'яднаннем і будзе вырашаць вельмі вялікія задачы, якія стаяць перад нашым грамадствам у гуманітарнай сферы (медыцына, адукацыя, экалогія, шмат усяго), — падзяліўся планамі Генадзь Давыдзька. — А вось палітычная частка — менавіта барацьба за ўладу, за нашы каштоўнасці, за моцную прэзідэнцкую рэспубліку, за сацыяльныя дасягненні, якія ў нас ёсць і якімі мы ганарымся. Няма ніводнай краіны з такімі сацыяльнымі гарантыямі, як у нас. Ёсць яшчэ шэраг каштоўнасцяў, якія мы павінны бараніць з усіх сілаў. І для гэтага трэба змагацца за ўладу.

«Белая Русь» за ўладу не будзе змагацца. Яна будзе дапамагаць палітычным партыям і тым лідарам, меркаванне і пазіцыю якіх яна падзяляе».

Ён таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам грамадская арганізацыя не мае права засноўваць палітычную партыю: «Гэта павінны быць фізічныя асобы».

«Таму плануецца, што калі ў нас пройдзе рэферэндум, калі зробяць змены ў заканадаўстве аб палітычных партыях, калі будзе зразумелая роля партый (яна павінна змяніцца — роля партый — у фарміраванні ўрада і гэтак далей), калі будзе праведзена перарэгістрацыя партый, вось тады, хутчэй за ўсё, мы заявім аб сваіх амбіцыях», — распавёў ён.

«Рабочая назва партыі, якую група таварышаў (плануе стварыць), усе вядомыя прозвішчы, — «За Радзіму».

Мы збіраемся зрабіць такую праўладную партыю. Дык вось, «Белая Русь» — за Радзіму. «Белая Русь» застаецца «Белай Руссю» (грамадскім аб'яднаннем), а за Радзіму мы будзем змагацца ўсімі даступнымі нам спосабамі», — дадаў Давыдзька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы аб'яднала тры народы. На сваю фігуру беларусы сабралі грошы самі2

У Японіі ствараюць самы хуткі цягнік у свеце

Арыштавалі 20‑гадовую Яніну Пазняк, дачку палітзняволенага журналіста Кірылы Пазняка3

У Эстоніі забралі чэмпіянат Еўропы па фехтаванні за адмову выдаць візы расіянам і беларусам1

На перамовах у Абу-Дабі прадстаўнікі Пуціна зноў патрабуюць ад Украіны аддаць увесь Данбас6

Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны паўстання 1863 года1

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах13

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты30

Грамадствадапоўнена30

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць