Грамадства

У Гомелі глуханямога рабочага асудзілі на 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і заклікі да гвалту

У Гомелі асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў зале суда і забралі слыхавы апарат, піша «Радыё Свабода».

Дзмітрый працаваў наладчыкам на прадпрыемстве «ВІПРА» — гэта адзінае прадпрыемства ў Гомелі, якое дае працу людзям з парушэннем слыху. З лютага ў Заломскага былі ператрусы, у яго забралі камп'ютар і тэлефон. Суд быў закрытым, таму нават сваякі не маглі прысутнічаць на працэсе.

«Дзіма чуе вельмі дрэнна нават з апаратам. Суду далі станоўчыя характарыстыкі і хадайніцтвы, каб далі максімум «хімію» і ён адпрацоўваў яе на заводзе. Вядома, самая галоўная праблема, што ён будзе ў калоніі, бо слыхавы апарат у яго забралі», — кажуць сваякі асуджанага.

Родныя не ведаюць, што менавіта Дзмітрый пісаў у чатах, бо мець зносіны з чалавекам, які слаба чуе, складана. Мяркуючы па ўсім, на хлопца выйшлі, калі праводзілі ператрусы ў работнікаў прадпрыемства «ВІПРА» — праз тое, што ў людзей з праблемамі слыху таксама быў свой невялікі закрыты чат. Ператрусы і затрыманні адбываліся ў маі. 

У пракуратуры заявілі, што Дзмітрый «з дапамогай асабістага камп'ютара і іншых прылад на адным з тэлеграм-каналаў размясціў фотавыяву кіраўніка дзяржавы, якая змяшчае яго негатыўную ацэнку». «У працяг супрацьпраўных дзеянняў у кастрычніку 2020 года апублікаваў у тэлеграм-канале паведамленне з абразай прадстаўніка ўлады, а ў лютым 2021 года — паведамленне з заклікам да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да намесніка старшыні суда аднаго з раёнаў Мінска».

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай10

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць