Грамадства

«Па дарожных знаках зразумеў, што ў Літве». Мінчук уцёк за мяжу на параплане з маторам

Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, некаторыя беларусы рашаюцца на рызыкоўныя маршруты. Мінчук Андрэй Суша перасек мяжу па паветры — на параматоры. Праляцеў на ім 60 кіламетраў і здаўся літоўскай паліцыі. Цяпер мужчына жыве ў лагеры для мігрантаў. «Наша Ніва» запісала яго гісторыю.

Андрэй Суша справа

Андрэй працаваў інжынерам-дэфектаскапістам у мінскай лабараторыі. Прычынай, праз якую ён вырашыў пакінуць краіну, сталі дзве крымінальныя справы. Першую завялі па артыкуле 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за каментары ў адрас супрацоўніка Кастрычніцкага РУУС Мінска.

«У студзені прыехалі спачатку да мяне на працу, потым дадому — я дзверы не адчыніў. На тыдзень паехаў на лецішча, схаваўся. А потым вярнуўся і ў пачатку лютага мяне забралі ва ўпраўленне уласнай бяспекі, пагрозамі прымусілі запісаць выбачальнае відэа на камеру. Правялі вобшук, забралі тэхніку і адпусцілі. 

Пасля гэтага яны атрымалі доступ да маіх запісаў у сацсетках. Кожны тыдзень мяне выклікалі на гутарку па новым эпізодзе. А 15 сакавіка затрымалі на 72 гадзіны і адправілі на Акрэсціна.

Калі я выходзіў, адвакат сказаў, што мне яшчэ адзін артыкул зверху павесілі — пагроза гвалту супрацоўнікам унутраных органаў. На 25 сакавіка мяне зноў выклікалі ў Следчы камітэт, і была верагоднасць, што мяне закрыюць. Таму 24-га, напярэдадні Дня волі, я вырашыў збегчы».

Варыянт пераходзіць мяжу пешшу Андрэй палічыў ненадзейным: чуў пра выпадак, калі ўцекачоў разварочвалі беларускія памежнікі. Таму абраў іншы спосаб.

Калісьці Андрэй служыў у Мар’інай Горцы, там упершыню паспрабаваў скокнуць з парашутам — спадабалася. Цяпер на яго рахунку 1300 скачкоў. Пасля захацеў асвоіць штосьці новае і зацікавіўся параматорам. На ім мінчук лётае два гады.

Андрэй апісвае, як уцякаў з краіны (палёт у яго заняў 1 гадзіну 20 хвілін):

«Стартаваў кіламетраў за 20 ад мяжы. Ляцеў на поўнач, каб як мага далей апынуцца, спецыяльна на нізкай вышыні, над дрэвамі, каб складаней было мяне засекчы.

Бачыў, што перасек мяжу (заўважыў кантрольную паласу), пасля павярнуў на захад, спусціўся бліжэй да зямлі. Па дарожных знаках на лацініцы зразумеў, што дакладна ў Літве. Кіламетраў 40 яшчэ праляцеў, выбраў нейкі гарадок і пляцоўку для прызямлення, паліва падыходзіла да канца. Адразу пазваніў бацькам, жонцы, што я жывы-здаровы, і пайшоў да жыхароў прасіць, каб выклікалі паліцыю. Яны прыехалі праз 10 хвілін.

На мяне была заведзена крымінальная справа за незаконнае перасячэнне мяжы. Канфіскавалі маю ўстаноўку. Але праз месяц справу спынілі і аддалі рэчы. Літоўскі следчы расказваў, што рабіў запыт у беларускі памежны камітэт па факце перасячэння мяжы на параматоры. Там адказалі: усё нармальна, у нас нічога не зафіксавана».

Скрыншот з тэлеканала «Дождь»

З таго часу Андрэй змяніў некалькі адрасоў. Першыя 10 дзён жыў на пагранзаставе, пасля ў лагеры ў Пабродзе (там быў разбіты намёты для мігрантаў). З канца красавіка яго перавялі ў Руклу. З ім у лагеры жыве яшчэ сем беларусаў.

«Тут ёсць кухня, пральная машына — як інтэрнат ва ўніверсітэце. Нам выдаюць невялікую суму на месяц на ежу — 88 еўра. У пакоі нас чатыры чалавекі — тры беларусы і адзін армянін», — дзеліцца мужчына.

Ён падаўся на бежанства, чакае адказу пасля інтэрв’ю з міграцыйнай службай.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць