Усяго патроху

Антычны рэстаран у Пампеях зрабілі даступным для турыстаў

Рэшткі старажытнай пампейскай закусачнай — ці, кажучы па-лацінску, тэрмаполія — зрабілі даступнымі для наведвальнікаў руін горада. Будынак рэстарана, знойдзены ў мінулым годзе археолагамі, быў пахаваны пад вулканічным попелам разам з горадам Пампеі ў 79 годзе н. э. падчас вывяржэння вулкана Везувій.

Як лічаць археолагі, у свой час тэрмаполій абслугоўваў пампейскіх беднякоў і прапаноўваў ім ежу накшталт паэльі, мяса качкі і слімакоў. Наведвальнікамі закусачнай былі гараджане, якія наўрад ці мелі ў сваёй хаце кухню, таму яны і былі вымушаныя харчавацца ў іншым месцы, піша Daily Mail.

Рэшткі тэрмаполія былі раскопаныя ў мінулым годзе падчас даследаванняў на тэрыторыі Пампеяў, якія працягваюцца тут ужо шмат гадоў. Навукоўцы адшукалі прылавак з глыбокімі сасудамі, у якіх, імаверна, захоўвалася гарачая ежа. У адным з кантэйнераў археолагі знайшлі фрагмент качынай косткі, а ў іншых — рэшткі іншых жывёл, у тым ліку коз, свінняў, рыб і слімакоў. Таксама навукоўцы адшукалі антычны посуд, які выкарыстоўваўся ў тэрмаполіях. Захаваліся старажытная мазаіка і фрэскі, што ўпрыгожвалі тэрмаполій.

Археолагі кажуць, што тэрмаполій знаходзіўся ў выгадным месцы — каля плошчы з фантанам. У тым жа раёне была знойдзена яшчэ адна закусачная, а ўсяго ў Пампеях адшукалі 12 тэрмаполіяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць