Меркаванні1212

БЕЛТА: У апазіцыйнай прэсе часта мусіруецца моўны аспект службы ў войску

Фрагмент гутаркі з начальнікам аддзелу прызыву Мінабароны Андрэем Мурашовым.

Фрагмент гутаркі з начальнікам аддзелу прызыву Мінабароны Андрэем Мурашовым.

Начальнік аддзела прызыву Мінабароны Андрэй Мурашоў распавёў БЕЛТА пра асаблівасці сёлетняга прызыву.

«Часта ў прэсе, у асноўным апазіцыйнай, мусіруецца моўны аспект службы ў войску. Хтосьці хоча, каб камандзіры да іх звярталіся па-беларуску. Ці ёсць з гэтым праблемы?» — запытаў карэспандэнт агенцтва начальніка аддзелу прызыву. Андрэй Мурашоў адказаў на гэта, што ў нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы, таму ніхто не забараняе маладому чалавеку размаўляць на той мове, якая яму бліжэй, але

«для ўсеагульнага разумення каманды, як правіла, аддаюцца на расійскай мове».
Мурашоў патлумачыў, што каманда павінна быць ясная і зразумелая любому вайскоўцу. І пры гэтым падкрэсліў, што тым не менш, зносіны па-беларуску ў войску ніхто не забараняе.

Нагадаем, што 17 чэрвеня 2009 году Зміцер Хведарук паведаміў сваім сябрам, што камандаванне вайсковай часткі, дзе ён праходзіць службу, забараняе яму аддаваць каманды па-беларуску ў часе дзяжурства.

***

Улетку 2009 году на прызыўныя мерапрыемствы будуць выкліканыя 130 тысяч прызыўнікоў. Для праходжання тэрміновай службы будзе накіравана 10 тысяч маладых людзей, а на службу ў рэзерве — 2 тысячы чалавек. Адпраўка ў войска будзе адбывацца з 15 па 30 ліпеня. Урачыстая цырымонія прыняцца прысягі адбудзецца 8 жніўня.

СП, паводле БЕЛТА

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць