Эканоміка

Хмарачос «Газпрома» каля Нацыянальнай бібліятэкі закансервуюць

«Газпром трансгаз Беларусь» пачаў працэдуру кансэрвацыі недабудаванага шматфункцыянальнага цэнтру на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» ў Менску, піша Радыё Свабода.

Комплекс на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» пачалі ўзводзіць у 2015 годзе. У Маскве абяцалі, што Беларусь падобнага аб’екту «яшчэ ня бачыла». Цяпер выглядае, што можа і не пабачыць.

«Выбар падраднай арганізацыі на распрацоўку тэхнічнай дакумэнтацыі на кансэрвацыю, праектную дакумэнтацыю ў пераўладкаваньні часовых сетак электразабесьпячэньня на будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў межах вуліц Філімонава — Макаёнка і праспэкту Незалежнасьці», — адзначаецца на афіцыйным сайце.

Кампанія гатовая заплаціць амаль 300 тысяч рублёў. Працы пачнуцца ў чэрвені і мусяць завершыцца да сакавіка 2025 году.

Як вынікае з паведамленьня беларускай «дачкі» расейскага «Газпрома», такое рашэньне прынятае па заканчэньні трох месяцаў з даты прыпыненьня будаўніцтва аб’екту.

Ужо праз год пасьля пачатку працаў на аб’екце актыўнасьць пачала згортвацца, а неўзабаве будоўлю закансэрвавалі. Інжынэры спасылаліся на складаны грунт, які мог «паплыць» пад амаль 200-мэтровым будынкам. Нягледзячы на тое, што аб’ект істотна «абрэзалі» і ў вышыню, і ў функцыянальнасьці, ён так і застаўся даўгабудам.

Летась «Газпром» ад імя свайго прадстаўніцтва «Газпром трансгаз Беларусь» прасіў беларускія ўлады перанесьці тэрмін здачы аб’екту на канец 2024 году, аднак тэрмін інвэстыцыйнай дамовы ў Менску не працягнулі. Тады «Газпром» не зацьвердзіў новы каштарыс на аб’ект, будоўлю прыпынілі.

Першапачаткова комплекс павінен быў уключаць офісныя памяшканьні, гатэль, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, мэдычны цэнтар і паркінг.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў38

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў38

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць