Усяго патроху

За мінулыя выхадныя ў Беларусі ў ДТЗ загінулі шэсць чалавек

У трох выпадках быў учынены наезд на пешаходаў.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС, з шасці выпадкаў у трох быў учынены наезд на пешаходаў.

Так, 21 чэрвеня ў 22.00 у Дзяржынскім раёне неўстаноўленым аўтамабілем быў учынены наезд на 37‑гадовага жыхара Мінска. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. У гэты ж дзень у Маларыцкім раёне 51‑гадовы жыхар Маларыты, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ», учыніў наезд на мясцовую жыхарку‑пенсіянерку, якая загінула.

Паблізу ад пасёлка Карма ноччу 21 чэрвеня 28‑гадовы вадзіцель мікрааўтобуса «Фольксваген» учыніў наезд на 37‑гадовага мужчыну. Пешаход памёр, а вадзіцель уцёк з месца здарэння, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Паводле звестак ДАІ, за пяць месяцаў гэтага года з месца 217 дарожна‑транспартных здарэнняў вадзіцелі ўцяклі.

У гэтых здарэннях загінулі 49 чалавек і 193 былі паранены. На думку ДАІ, многія з загінулых маглі б выжыць у выпадку своечасовага аказання медыцынскай дапамогі.

Усяго 20 і 21 чэрвеня ў Беларусі адбылося 34 ДТЗ з пацярпелымі. Раненні атрымалі 38 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

БелаПАН

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць