Навука і тэхналогіі

У ЗША распрацавалі перспектыўны сродак для барацьбы з хваробай Альцгеймера

Мільёны старых людзей ва ўсім свеце пакутуюць ад хваробы Альцгеймера, пра сумнавядомыя сімптомы якой ведае кожны: страта памяці, ненармальныя паводзіны і бездапаможнасць.

Фота Depositphotos.com

Сканаванне мозгу выявіла, што за дзесяцігоддзі да таго, як у пацыентаў з’яўляюцца кагнітыўныя праблемы, у іх назапашваюцца амілоідныя бляшкі. Гэта назіранне паспрыяла распрацоўцы новых метадаў лячэння, піша The Wall Street Journal.

Адзін з найбольш перспектыўных прэпаратаў на сённяшні дзень — адуканумаб (aducanumab), распрацоўкай якога займаецца амерыканская біятэхналагічная кампанія Biogen.

Адуканумаб уздзейнічае на пэўныя малекулы амілоіду, каб ачысціць бляшкі. Апошнія даследаванні паказалі, што прэпарат знішчае 71% назапашаных бляшак праз 18 месяцаў, а таксама значна запавольвае хуткасць развіцця хваробы. Пацыенты з хваробай Альцгеймера, якія атрымлівалі вялікія дозы прэпарату, маглі дзейнічаць больш незалежна.

Пакуль што адуканумаб не прайшоў сертыфікацыю FDA, кантрольныя органы запатрабавалі пераправеркі яго эфектыўнасці, але вельмі верагодна, што навукоўцы нарэшце наблізіліся да прарыву ў лячэнні хваробы Альцгеймера.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі11

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

«За што я плачу грошы?» Беларус паскардзіўся на хуткасць інтэрнэту ад «Белтэлекама», і ён такі не адзін10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі11

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць