Уладзіміра Няпомняшчых з Гомеля асудзілі на два гады і тры месяцы калоніі
У судзе Савецкага раёна Гомеля 7 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадскага дзеяча і палітыка Уладзіміра Няпомняшчых, піша spring96.org.

Суд над ім распачаўся 29 сакавіка і ад самага пачатку з’яўляўся фактычна закрытым, бо адбываўся на тэрыторыі Гомельскага СІЗА №3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошанні.
Гомельскаму грамадскаму актывісту і палітычнаму зняволенаму выставілі абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Ён быў пад вартай з 25 снежня мінулага года, адпаведна следства доўжылася тры месяцы.
Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група».
Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.
Сёння суддзя Мохараў прызнаў Уладзіміра Няпомняшчых вінаватым і прысудзіў да двух гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На карысць пакрыўджанай пракуроркі Алесі Жураўлёвай суд вырашыў спагнаць а асуджанага 1000 рублёў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары