Свет

Польскім консулам у Гродне загадалі пакінуць Беларусь

Кіраўніку і консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні прапанавана пакінуць Беларусь, паведамляе МЗС.

У МЗС Беларусі 11 сакавіка быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.

«У сувязі з празмерным, асіметрычным і дэструктыўным адказам Польшчы на правамоцнае і матываванае рашэнне Беларусі ў дачыненні да консула Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а таксама ў сувязі з ігнараваннем адпаведных просьбаў беларускага боку, на падставе артыкулаў 23 і 55 Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах да польскага боку даведзена рашэнне аб немэтазгоднасці прысутнасці на тэрыторыі Беларусі кіраўніка і консула Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне», — заявілі ў МЗС.

Польскаму боку ўручана нота з прапановай названым асобам пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 48 гадзін.

Нагадаем, 9 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Падчас сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным «дню выклятых жаўнераў», які прайшоў 28 лютага 2021 года ў Брэсце з удзелам прадстаўнікоў звязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый.

На думку беларускага боку, удзелам ва ўказаным мерапрыемстве польскі прадстаўнік «груба парушыў нормы міжнароднага права, у прыватнасці — Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах».

Консулу Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюку прапанавана пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны Дзень памяці «выклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы 1 сакавіка з 2011 года. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падполля, якія змагаліся за незалежнасць краіны.

Сярод сотні тысяч гэтых байцоў, якіх у Польшчы лічаць героямі-ветэранамі, былі і салдаты атрада Бурага, якія спалілі пяць вёсак на тэрыторыі з беларускім праваслаўным насельніцтвам.

Да 2021 года ўшанаванне памяці АКаўцаў не выклікала такой рэакцыі беларускіх уладаў. Цяпер гэта адбылося на фоне рэзкага пагаршэння беларуска-польскіх адносін, як і адносін Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі.

Высылка з Беларусі адразу трох консулаў можа ўскладніць працэс выдачы віз беларусам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць