Свет

Рыга, Стакгольм, Тэль-Авіў: міжнародны марафон салідарнасці з Беларуссю ўжо стартаваў ФОТА, ВІДЭА

7 лютага пройдзе міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю. Ужо 6 лютага, у суботу, да яго далучыліся сотні чалавек з самых розных краін свету.

Так, беларуская дыяспара пры падтрымцы Фонду «Беларусь-2020» і ўладаў Беластока паднялі ў неба над горадам 30-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

А вось так сёння ноччу выглядае Даўгава (Дзвіна) у Рызе, сталіцы Латвіі.

А гэта — штаб-кватэра кіруючай шведскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

На набярэжнай Тэль-Авіва сабраліся 50 чалавек, каб прыняць удзел у музычным шэсці з велізарным нацыянальным сцягам Беларусі. Яго арганізаваў рух «Ізраіль за свабодную Беларусь».

Традыцыйна падтрымалі беларусаў у Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу. 

А вось што плануецца заўтра:

— Прэзідэнцкі палац у Вільні ўпрыгожыць падсвятленне ў колерах нацыянальнага сцяга Беларусі.

— Самы высокі будынак Варшавы падсвецяць у бел-чырвона-белых колерах. Акрамя таго, нацыянальны сцяг Беларусі падымуць над гарадской Ратушай.

Дзень салідарнасці, сярод іншага, паказвае, што беларусы свету гатовыя падхапіць нацыянальны сцяг, калі лукашэнкаўцы прызнаюць яго экстрэмісцкім на тэрыторыі РБ.

Высылайце нам фота і відэа Дня салідарнасці ў тэлеграм @NashaNivaBot або на [email protected].

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць