Андрэй Расінскі. Кадры

Ціхая гісторыя апантанасці

Лацінаамерыканскі рэжысёр распрануў Гаэль Гарсіа Бэрналя і прымусіў яго пакутваць ад спустошанасці і маній.

posterМінулае (El pasado)
Аргентына – Бразілія, 2007, каляровы, 114 хв.
Рэжысёр: Эктар Бабенка
Ролі выконваюць: Гаэль Гарсіа Бэрналь, Аналія Касэйра, Марыяна Ангілеры, Ана Чэлентана, Мімі Арду, Эктар Бабенка
Жанр: Псіхалагічная драма паводле раману Алана Паўлса
Адзнака: 6 (з 10)

Праз 12 гадоў шлюбу перакладчык Рыміні растаецца са сваёю жонкай Сафі. Развітанне адбываецца мірна і без скандалаў. Але мінулае не адпускае герояў…

Гэную карціну многія прачытаюць як годнае практыкаванне ў людской псіхалогіі – з палкімі эратычнымі сцэнамі. Як – гісторыю любові, да якой вяртаецца чалавек.

Але гэтае прачытаннне памылковае. Тое, што называюць у фільме любоўю – ёсць формай залежнасці. Гэта ціхая манія, апантанасць, няхай сабе стомленая і пры гальштуку. Галоўны герой залежыць ад какаіну, які ён нюхае, высыпаўшы парашок на партрэт былой жонка (просталінейнае й навязлівае параўнанне). Былая жонка залежыць ад цела свайго палюбоўніка; маладая фотамадэлька ад рэўнасці – і скіраваных на ейную плоць позіркаў.

Галоўны герой Рыміні (у выкананні Гаэль Гарсіа Бэрналя) губляе памяць і здольнасці; ён унутрана спустошаны й імітуе жыццё. Пазбаўлены стрыжня імпазантны лінвіст, які не ведае моваў; імітуе жыццё перакладчыца, а старая псіхалагіня на парозе смерці радасна дзеліцца нясціплымі фантазіямі.

Бразільска-амерыканскі рэжысёр Эктар Бабенка, чый магутны талент расквітнеў у 80-ыя гады на хвалі магічнага рэалізму, выяўляе спустошанасць і памылковасць аўтарскага кіно, якое нядаўна было на слыху.

Эратычныя фантазіі Федэрыка Феліні (“8 1/2”, “Горад жанчынаў”), сэксуальная жарсць, як форма аўтарскага выказвання (“Карыда кахання” Нагіса Асімы, “Апошняе танга ў Парыжы” Бернарда Берталучы) – прыкметы ўсяго гэтага ў фільме Бабенкі ёсць. Але аўтар, як дэміюрг – усяго толькі эгаістычны нарцыс, распешчаны ўласнаю пыхай і воплескамі.

Сёння воплескі сцішыліся, пыха не мае глебы; толькі мінулае не адпускае.

Яно фальшывае – але вяртаецца ізноў і ізноў.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае беспілотнік, які сёння знайшлі ў Літве ФОТА2

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных3

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць