Грамадства

Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо сёння

catholic.by

Ёсць верагоднасць, што кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі зможа вярнуцца ў краіну ўжо сёння. Вырашаюцца тэхнічныя моманты, паведаміў Tut.by прадстаўнік касцёла.

— Толькі што размаўляў з мітрапалітам. Ён пакуль вырашае тэхнічныя моманты, але валізкі сабраныя. Спадзяёмся, што сёння будзе ў Мінску, — распавёў прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько.

Дэталяў аб дакладным часе і спосабе вяртання ў краіну пакуль няма.

Учора, 22 снежня, Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч заявіў: паводле інфармацыі дзяржаўных органаў, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкод для вяртання ў краіну.

Пра тое, што пытанне з вяртаннем у Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, таксама казаў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, адпаведнае даручэнне — знайсці рашэнне з улікам усіх наяўных прававых механізмаў — даў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Кандрусевіч не мог вярнуцца ў краіну каля трох месяцаў. Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што ён выязджаў у Польшчу «для кансультацый», «як разбураць нашу краіну».

31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Пасля было заяўлена, што МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным.

Цяпер мітрапаліт Мінска-Магілёўскі часова жыве ў парафіі Святога Антонія ў польскай Саколцы, за 15 км ад беларускай мяжы. Кіраўніцтва Касцёлам у Беларусі арцыбіскуп Кандрусевіч ажыццяўляе дыстанцыйна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць