Грамадства

Сабаленка: «Шмат бчб-людзей мяне ненавідзяць. Спачатку я рэальна думала: «Ну ўсё, мне піпец»

Падпісчыкаў тэнісісткі Арыны Сабаленкі ў інстаграме абурае тое, што спартсменка ніяк не выказваецца адносна жорсткіх падзей у Беларусі, разважае пра легкадумныя рэчы, калі вакол тысячамі церпяць людзі. У адказ падпісчыкі атрымліваюць грубыя адказы, а сама тэнісістка — хвалю хэйту ў адказ.

Падлівае смалы ў агонь заўзятая падтрымка з боку Сабаленкі кіраўніка хакейнага мінскага «Дынама» Дмітрыя Баскава, які стала ўдзельнічае ў пралукашэнкаўскіх мерапрыемствах. 

Той самы допіс, які выклікаў бурную рэакцыю ў спартсменкі, пад ім больш за 2000 каментароў.

View this post on Instagram

Я не привыкла к себе с макияжем. Моя деятельность его не предусматривает, как и не предусматривает другой одежды кроме спортивной. Но иногда надо... Иногда нужен макияж и спортивный костюм оставить в шкафу. Чувство как родное отбирают И так интересно каждый раз рассматривать себя, если выпадает случай. Рассматривать еще одну версию себя Вот и рассматриваю с утра А вы за макияж или натуральную красоту?

A post shared by (@sabalenka_aryna) on

У інтэрв'ю каналу «Не по телику» Арына Сабаленка расказала пра хвалю абурэння з боку грамадства.

— Так, шмат бчб-людзей, як вы называеце, мяне ненавідзяць, але вельмі шмат прыляцела і «Маладзец, Арына», «Мы за такую ж пазіцыю». Спачатку я рэальна думала: «Ну ўсё, мне піпец». 

Ці ёсць сярод знаёмых нехта, хто перастаў стасавацца са спартсменкай, запытаўся блогер.

«Пакуль я не заўважыла, каб праз маю пазіцыю людзі перасталі са мной стасавацца. Можа быць, яны перасталі мяне любіць, але як я ўжо казала ўсім хэйтэрам: «Хай!» У мяне ў прынцыпе кола зносінаў маленькае, і мабыць, маё кола зносінаў на маім баку, таму…

Так, спачатку прыляцела проста жэсць, пасля прыляцелі словы падтрымкі».

Чаму Сабаленка адказвала негатывам на негатыў? 

«У мяне інстаграм лёгкі, пазітыўны, не залежыць ад нейкіх абставін. Калі пад звычайнай фатаграфіяй, дзе нічога не адбываецца, мне пішуць каментарый — я дакладна не ўспомню, — а я чалавек запальчывы, і гэта мая праблема, якая і на корце мне замінае. Я закіпаю, пасля пачынае даходзіць, што я зрабіла, — а шляху назад няма.

І наша выдатная «Трыбуна» — відаць, выдатныя людзі там працуюць, з аграмадным духоўным светам, — яны ўсё гэта падагрэлі — раздзьмулі скандал. Па сутнасці, чалавек абразіў мяне за лёгкасць у інстаграме і непадтрымку яго. Я заходжу на яго старонку і не разумею, чаму ён мяне асуджае, абражае. Ну я і выкідваю фразу: «А ты хто?» Сутнасць фразы ў тым, што ты мне ніхто, чаму ты мяне абражаеш. Гэтая фраза раздзьмулася, разляцелася», — так тэнісістка патлумачыла свае паводзіны. 

«Спорт па-за палітыкай. Спартсмены займаюцца сваёй справай, палітыка — сваёй. Адзінае, што я за мір ва ўсім свеце. Каб, вяртаючыся ў родную Беларусь, я адчувала спакой і каб так было заўсёды. Усе супраць гвалту», — праясніла Арына сваю пазіцыю. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць