Грамадства1818

Пратэстовец, які счапіўся з амапаўкай: Якія цялесныя пашкоджанні? Для мяне гэта бандыты — ВІДЭА допыта

У Гродне 27 верасня затрымалі 49-гадовага жыхара Мастоў Андрэя Севяртока, які ў абласны цэнтр прыехаў адмыслова, каб паўдзельнічаць у нядзельным мітынгу. Падчас затрыманняў ля моладзевага цэнтра «Галактыка» мужчына паспрабаваў адбіць такога ж мітынгоўца ў АМАПа, пасля чаго быў сам затрыманы — цяпер яму пагражаюць крымінальным пераследам. 

У пачатку размовы мужчына прызнаецца, што ў 1996 быў асуджаны за рэкет, у 2005-м — за забойства.

— За што вы затрыманы?

— Паняцця не маю.

***

— Што вы рабілі ў Гродна, калі вы з горада Масты?

— Прыехаў на мітынг.

— Для чаго?

— Як для чаго: грамадзянскую пазіцыю сваю паказаць.

— А чаму ў Мастах яе не паказваеце?

— У Мастах не было мітынгу.

— Вы з гэтай мэтай прыехалі з горада Масты?

— Так.

***

— З якой мэтай вы нанеслі ўдар у твар супрацоўніцы АМАПа?

— Па-першае, я не ведаў, што гэта супрацоўніца, бо была ў масцы, шлеме і латах — гэта раз. Другое: я ў твар не біў. На ёй быў шлем з забралам — паспрабуйце ўдарыць у твар рукой у шлем з забралам! Я проста адмахваўся, можа быць, выпадкова. Які дурань будзе ў шлем біць?!

— Пасля гэтага вы нанеслі ўдар нагой. Для чаго?

— Я нагой не памятаю, каб наносіў. Там усё так было, можа, дзе выпадкова.

***

— Для вас была «грамадзянская пазіцыя» гэта кагосьці… Што зрабіць?

— Для мяне гэта бандыты.

— А, дык для вас гэта бандыты?

— Так

***

— Вы супрацьзаконна нанеслі цялесныя пашкоджанні супрацоўніку АМАПа.

— Якія цялесныя пашкоджанні? (смяецца)

— То-бок вы не прызнаяце ні віну, нічога.

— Не, не прызнаю, канечне. Вырашыў не тое каб адбіць, а падтрымаць, дапамагчы.

— Каму дапамагчы: гэта вашая знаёмая?

— Не, але я думаю, таксама чалавек прыйшоў выказаць сваё меркаванне, адстаяць сваю пазіцыю.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць