Грамадства66

Родныя палітвязня Змітра Фурманава пачалі галадоўку каля СІЗА на Валадарскага ў Мінску ФОТА

Маці і дзяўчына Фурманава прыехалі ў сталіцу з Гродна. Яны плануюць знаходзіцца каля СІЗА на вуліцы Валадарскага, пакуль Фурманава не выпусьцяць, піша Радыё Свабода

Маці Змітра Фурманава Вольга Фурманава, а таксама ягоная дзяўчына Вольга Каракіна абвясцілі пра бестэрміновую галадоўку. Яны патрабуюць вызваліць Змітра і ўсіх палітвязьняў, а таксама — спыніць крымінальны пераслед зняволеных па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Апавяшчэньне пра сваю акцыю яны накіравалі ў Гродзенскі аблвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Рэспублікі, СІЗА №1, МУС, Следчы камітэт, Генеральную пракуратуру, прадстаўніку ЕС у Беларусі, прадстаўніку ААН па правах чалавека ў Беларусі, Вярхоўны суд, спецыяльнаму дакладчыку па правах чалавека ў Беларусі.

Вольга Фурманава і Вольга Каракіна з'явіліся каля прахадной СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага загадзя. Яны кажуць, што будуць знаходзіцца тут максімальна доўга.

«Мы плануем бестэрміновую галадоўку, а там як атрымаецца, — сказала Свабодзе Вольга Фурманава. — Будзем тут знаходзіцца, каля СІЗА. Што будзе далей, ці нам дазволяць тут быць, мы не ведаем. Як атрымаецца. Будзем старацца знаходзіцца тут».

Дзяўчына Змітра Вольга Каракіна кажа, што прыкладам для іх сталі галадоўкі, арганізаваныя рухам «Маці 328». Яна разам з маці свайго хлопца лічаць, што такім чынам могуць паўплываць на дзеянні ўладаў.

«Гэта радыкальны крок, так, — прызнае Вольга Каракіна. — Але мы бачылі, як галадаюць «Маці 328». Яны галадаюць ужо трэці раз. Мы вырашылі зрабіць па іх прыкладзе. Будзем такім самым чынам дамагацца праўды. Чалавек сядзіць ні за што. Ужо два месяцы».

Яна таксама расказвае, што родныя маюць сувязь са Змітром, ад яго рэдка, але даходзяць лісты. Палітвязень піша, што ў яго ўсё добра. «Як на самой справе, ніхто не ведае», — кажа Вольга Каракіна.

Улады пакуль ніяк не адрэагавалі на дзеянні жанчын. У першыя хвіліны галадоўкі ім не перашкаджалі знаходзіцца каля СІЗА. Вольга Каракіна спрабавала трапіць на прахадную, аднак ёй ніхто не адчыніў.

Аляксадр і Вольга Фурманавы

«Ад уладаў пакуль няма ніякай рэакцыі на наш крок, — кажа Вольга. — Лісты ў дзяржаўныя органы мы разаслалі ў пятніцу. Цяпер выходныя. Магчыма, яны заўтра неяк адрэагуюць. Зміцер таксама не ведае пра наш крок. Верагодна, ён будзе хвалявацца, перажываць. Не ведаю, як ён ацэніць гэта. Але я спадзяюся, што станоўча».

Змітра Фурманава затрымалі 29 мая ў Гродне на пікеце Ціханоўскай. Паводле ягонага бацькі Аляксандра Фурманава, яго схапілі людзі ў цывільным і вынеслі разам з крэслам з-за стала, дзе Зміцер збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць