Грамадства1414

Тэрмін у карцары Ціханоўскаму працягнулі за «неналежную ўборку» — пад столлю знайшлі павуцінне

Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжання ў карцары за неналежную ўборку памяшкання — супрацоўнікі СІЗА знайшлі пад столлю павуцінне. Пра гэта Tut.by распавёў адвакат Сяргея Ціханоўскага Віктар Мацкевіч.

Фота: Надзеі Бужан.

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцары ўжо 10 дзён. Па словах адваката, Ціханоўскаму далі два спагнанні, кожнае — па сем сутак знаходжання ў карцары. Першае спагнанне вынеслі, калі ён яшчэ знаходзіўся ў звычайнай камеры, за парушэнне рэжыму. Другое — калі ён ужо знаходзіўся ў карцары, за дрэнную ўборку памяшкання: са слоў Ціханоўскага, у камеры пад трохметровай столлю супрацоўнікі СІЗА выявілі павуцінне.

Сёння Ціханоўскі падаў скаргі на змяшчэнне ў карцар у суд Маскоўскага раёна, у пракуратуру горада і Упраўленне дэпартамента аб выкананні пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці.

— Сяргей не падае духам, але кажа, што ўмовы ў карцары дрэнныя: там няма пітной вады, толькі вада з крана, не вельмі чыстая. Карцар — памяшканне маленькае, без акна, яно не праветрываецца, кругласутачна гарыць яркае святло — святлодыёдная лямпа, у памяшканні вільготна — у камеры праходзіць стаяк, і труба стаяка працякае, таму бетонная падлога пастаянна мокрая. Нармальна сядзець фактычна няма на чым, а ложак адкідваюць толькі на ноч з 22 да 6 гадзін раніцы. Таму Сяргею даводзіцца шмат стаяць або рабіць невялікія крокі па карцары. Але ў яго баліць нага, якую ён траўміраваў яшчэ да затрымання, таму хадзіць і стаяць яму складана, — кажа абаронца Віктар Мацкевіч.

Адвакат блогера падаў зварот начальніку Следчага ізалятара №1 аб неналежных умовах утрымання, у якім просіць правесці медыцынскі агляд Ціханоўскага і скараціць тэрмін яго знаходжання ў карцары.

— Таксама я быў у пракуратуры Мінска і падаў зварот, у якім прасіў аб неадкладным разглядзе ўсіх пададзеных скаргаў. Спадзяюся, што іх разгледзяць у тэрміновым парадку і сітуацыя будзе выпраўлена, — сказаў абаронца.

Ніякіх працэсуальных дзеянняў з Ціханоўскім, пакуль ён знаходзіцца ў карцары, не праводзілася.

Нагадаем, Сяргея Ціханоўскага адправілі ў карцар 13 чэрвеня. 20 чэрвеня працягнулі знаходжанне ў карцары да 26 чэрвеня.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро15

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў6

Чаму ў дзяцінстве час ідзе павольней?

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе12

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро15

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць