Улада

Рознічныя цэны на цэмент зніжаюцца на 10%

Рознічныя цэны на цэмент 9 красавіка будуць зніжаныя на 10%. Як паведаміла прэс‑служба Мінэканомікі, адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 20 сакавіка № 45, якой унесены змены ў прэйскурант «Рознічныя цэны на цэмент».

Цэны зніжаны ў залежнасці ад маркі і тары цэменту.

Так, кошт для насельніцта портландцэменту 500‑Д0 у мяшку 50 кг зніжана з 22.530 да 20.280 рублёў.
Цана гэтага ж цэменту ў мяшку 25 кг складае 10.430 супраць 11.580 рублёў.

Як зазначылі ў прэс‑службе, новыя рознічныя цэны на цэмент устаноўленыя для зніжэння дысбалансу паміж коштам будаўнічым матэрыялаў на ўнутраным рынку Беларусі і цэнамі ў суседніх краінах.

Адначасова для кампенсавання выдаткаў, звязаных з рэалізацыяй цэменту ў рознічным гандлі, павышаны памеры гандлёвых скідак арганізацыям рознічнага гандлю ўсіх форм уласнасці з 23 да 25%, гандлёвым арганізацыям спажывецкай кааперацыі — з 28 да 30%.

Цэмент у Беларусі вырабляюць тры прадпрыемствы: «Крычаўцэментнашыфер», Беларускі цэментны завод і «Краснасельскбудматэрыялыы». На іх базе ў 2008 годзе пачата будаўніцтва трох новых цэментных заводаў.

БелаПАН

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць