Улада1111

Вікторыя – гэта перамога!

Вікторыя Азаранка выйграла свой трэці турнір у індывідуальным разрадзе. У фінале прэстыжнага турніру ў Маямі яна перамагла першую ракетку свету Серэну Ўільямс – 6:3, 6:1.

У фінале прэстыжнага турніру WTA Ericsson Open у Кі-Біскейне (Маямі, ЗША) у суботу вечарам Вікторыя выйграла ў першай ракеткі свету Серэны Ўільямс – 6:3, 6:1.

Серэна, праўда, гуляла з траўмаванай нагой.

Агульны прызавы фонд турніру складаў 4,5 млн даляраў. Вікторыя атрымае за перамогу 700 тыс. даляраў.

На шляху да фіналу Вікторыя выйграла ў Анастасіі Паўлючэнкавай (6:2, 6:2), Анны Чаквэтадзэ (6:1, 6:4), Агнеш Саваі (6:2, 6:4), Саманты Стосур (6:1, 6:0) і Святланы Кузняцовай (6:3, 2:6, 7:5).

Такім чынам беларуска на турніры ў Маямі прайграла толькі адзін сэт – Кузняцовай.

Гэта трэці турнір у індывідуальным разрадзе, выйграны 19-гадовай Вікторыяй.
Прычым усе турніры былі выйграны сёлета: у студзені ў Брысбэне (Аўстралія), у лютым – у Мэмфісе (ЗША).

Пасля перамогі ў Кі-Біскейне беларуска перамесціцца на восьмы радок у рэйтынгу WTA.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць