Два тыдні ў Віцебску будзе ісці паэтапная санапрацоўка COVID-бальніц
У Віцебску стабілізавалася сітуацыя з COVID-19 і пнеўманіямі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Фота Надзеі Бужан.
«Эпідэміялагічную сітуацыю, якая цяпер складваецца ў Віцебску, можна назваць «плаўным сыходам з плато». Гэта дазваляе сістэме аховы здароўя правесці паэтапны вывад некаторых няпрофільных бальніц з аказання медыцынскай дапамогі хворым з COVID-19 і пнеўманіямі», — паведамляе ведамства.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, наступныя два тыдні ў Віцебску будзе весціся паэтапная санапрацоўка бальніц, якія ў пачатку вясны прынялі на сябе асноўныя патокі пацыентаў з COVID-19, цяжкімі формамі іншых рэспіраторных інфекцый і пнеўманіямі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары