Усяго патроху1313

«Лідскае піва» цалкам абнаўляе тытульны піўны брэнд: новы лагатып, каштоўнасці і прадуктовыя лінейкі

«Лідскае піва» абвясціла пра запуск маштабнага рэпазіцыянавання тытульнага піўнога брэнда.

У аснову абноўленай камунікацыі «Лідскае» ляглі каштоўнасці, якія адлюстроўваюць асаблівасці брэнда, — шчырасць, карані, адзінства. Прынцып «Карані» падкрэслівае паходжанне прадукту, яго цесную сувязь з Лідай — невялікім горадам Заходняй Беларусі з багатай культурнай спадчынай, унікальнасцю і своеасаблівай крафтавасцю. Лідскае паходжанне — гэта крыніца натхнення для брэнда.

Каштоўнасць «Адзінства» кажа пра тое, што «Лідскае» аб'ядноўвае блізкіх па духу людзей ва ўнікальную супольнасць, а «Шчырасць» адлюстроўвае форму ўзаемаадносін кампаніі са сваім спажыўцом. Гэтыя ўзаемаадносіны заснаваныя на даверы, сяброўстве, агульных цікавасцях і момантах яднання. Менавіта таму слоган новай кампаніі — «Усё дзеля сваiх».

Гэтыя каштоўнасці лёгка счытваюцца ў абноўленым дызайне брэнда «Лідскае». На этыкетках з'явілася выява Лідскага замка і ключоў ад яго. Змяніўся і галоўны сімвал кампаніі: высакародны алень, які ў гэтым годзе адзначае свой 120-гадовы юбілей, стаў аб'ёмнейшым і больш велічным, але па-ранейшаму сімвалізуе гонар, сапраўднасць і статус брэнда «Лідскае піва».

Англамоўны надпіс «Legend of belarusian brewing», які з'явіўся на этыкетцы, кажа пра больш чым 140-гадовую піўную спадчыну.

Акрамя ідэйных і вонкавых змен рэбрэндынг прынёс і новыя падыходы ў класіфікацыі прадуктаў. Кіруючыся сусветнымі трэндамі на павелічэнне прэміяльнага сегмента, кампанія вырашыла падзяліць гатункі брэнда «Лідскае» на дзве самастойныя лінейкі: «Мэйнстрым» і «Прэміум».

У першую ўвайшлі прадукты «Pilsner», «Легенда», «Стары Замак», «Нулёвачка» і «Radler». У другую — «Premium», «Белае», «Аксамiтнае» і «Портар». Мэйнстрым-лінейка папоўнілася новым гатункам «Легенда», які падкрэслівае багатую гісторыю брэнда «Лідскае», а Прэміум — гатункам «Белае».

Прэміяльную лінейку адрознівае асаблівы дызайн, унікальная форма бутэлькі і новыя фарматы: прадукт будзе даступны ў шкляных бутэльках аб'ёмам 0,4 л, бляшанках аб'ёмам 0,45 л і ў ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 0,9 л.

«Гэты год для «Лідскага піва» — гэта год зменаў, якія дазваляюць зірнуць на кампанію з больш чым 140-гадовай гісторыяй па-новаму. Змены, па нашых падліках, дазволяць брэнду «Лідскае» стаць самым хуткарослым піўным брэндам Беларусі, упэўнена ўтрымліваючы высокую долю рынку», — падкрэсліў генеральны дырэктар кампаніі Аўдрыус Мікшыс.

Сёння ў крамах можна знайсці «Лідскае» як у новым, так і ў старым дызайне. Поўны пераход да адзінага візуальнага вобразу ў кампаніі плануюць завяршыць на працягу некалькіх месяцаў.

Аб кампаніі «Лідскае піва»

ААТ «Лідскае піва» — найбуйнейшы вытворца піва і напояў у Беларусі. Сёння кампанія ўваходзіць у склад фінскага канцэрна Olvi і акрамя піва вырабляе квас, сідр, ваду, энергетычныя і напоі з утрыманнем соку, а таксама прадукты кампаніі PepsiCo. У 2014 годзе прадпрыемства стала трэцім заводам у свеце, які атрымаў ліцэнзію на вытворчасць піва прэміум-сегмента Warsteiner Premium Verum.

Памятайце, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць здароўю.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць