Грамадства33

У Беларусі пацверджаныя тры выпадкі каранавіруса

У Беларусі па стане на панядзелак, 2 сакавіка, зарэгістраваныя тры выпадкі каранавіруса. Аднак іх вынікі яшчэ адправяць у адну з лабараторый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб іх пацвердзіць.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Міністэрстве аховы здароўя распавяла Наталля Жукава, намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі. Трансляцыя брыфінгу вялася ў тэлеграм-канале Мінздароўя.

Стан жыхаркі Віцебска, у якой выяўлены каранавірус, здавальняючы. У яе нармальная тэмпература, жанчына практычна здаровая.

Два пацыенты ў Мінску таксама пачуваюцца нармальна, у іх нават не было тэмпературы. «Мы кантралюем сітуацыю. У выпадку неабходнасці гатовыя аказаць дапамогу», — дадаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага медуніверсітэта, прафесар Ігар Карпаў.

Меры эпідэміялагічнага нагляду будуць і далей выкананы, падкрэслілі на брыфінгу.

«Мы не ўводзім абмежавання на выезды — мы не рэкамендуем выезд у шэраг краін, ненадзейных з пункту гледжання сан-эпідабстаноўкі», — сказалі ў Мінздароўя.

У Мінздароўя падкрэсліваюць, што не ставілі задачу ўводзіць каранцінныя мерапрыемствы (г. зн. адмяняць заняткі ў школах і г. д.).

Нагадаем, што 28 лютага стала вядома пра першы выпадак захворвання каранавірусам у Беларусі. 27 лютага тэсты паказалі наяўнасць віруса ў студэнта БНТУ з Ірана, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Баку. Разам са студэнтам былі шпіталізаваны яго дзяўчына, яе бацькі і сястра.

У бацькі нявесты пазней адзін з тэстаў паказаў «сумніўны вынік».

А 1 сакавіка ў адным з тэстаў, які быў узяты ў жыхаркі Віцебска, працаўніцы холдынгу «Марка», што ездзіла на выставу ў Мілан, быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць